Няста́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Малыя Нястанавічы. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы раёна.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Завішынскага і Запольскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Вялікія НястанавічыУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. У 1989 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малыя Нястанавічы. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крайскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Малыя Нястанавічы, вёскі Асінцы, Баброва 1, Баброва 2, Белае, Будзенічы, Булахаўка, Вялікія Нястанавічы, Гарбоўшчына, Завішына, Завішынская Рудня, Заполле, Ляўданшчына, Прагон, Пятроліна, Стрый, Студзянец, Траянец, Ціхонавічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 946 чалавек, з іх 94,3 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагойскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе