Джучы (~1185 — ) — мангольскі хан, военачальнік, сын Чынгісхана; падчас паходу апошняга на захад камандаваў самастойным атрадам у нізоўях Сырдар’і.
Біяграфія Старэйшы сын Чынгісхана. У 1207—08 гадах кіраваў паходам у Паўднёвую Сібір, далучыў да Мангольскай імперыі Тыву, Хакасію, Алтай. Удзельнічаў у паходах Чынгісхана ў Паўночны Кітай (1211—15), Сярэднюю Азію (1219—22). З 1224 года правіцель Харэзма і Дэшт-і-Кіпчака.
З бацькам не ладзіў. Памёр раптоўна ў у 1226 (ці 1227) годзе пры нявысветленых абставінах, не дажыўшы да падзелу заваяваных зямель. Яго шматлікія нашчадкі атрымалі долю ў Харэзме, Дэшт-і-Кіпчак, Каўказе і яшчэ не заваяваныя краіны на поўнач ад Каспійскага і Чорнага мораў. За іх землямі замацавалася папулярная ў гістарыяграфіі назва Улус Джучы. Смерць Джучы перашкодзіла заваёве, сыны яго былі яшчэ малалетнія; да таго ж блізкія клопаты адцягвалі ўвагу мангольскіх уладароў. Таму паміж першым нашэсцем манголаў на Русь і другім мінула 13 гадоў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кіраўнікі Залатой Арды Катэгорыя:Чынгізіды Катэгорыя:Гісторыя Сярэдняй Азіі