Чарня́ўка — рака ў Магілёўскім раёне і на мяжы Магілёўскага з Чавускім раёнам Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рудзея.
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Каля 17 % вадазбору ўкрыта лесам. Рака пачынаецца каля вёскі Шэжэр, упадае ў Рудзею (вадасховішча Рудзея) каля вёскі Гародня. Рэчышча каналізаванае. На рацэ каля вёскі Галяні сажалка.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Расты Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна