Гу́біна (, ) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.
Губіна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.
Гісторыя thumb|злева|200px|Касцёл і кляштар францысканцаў Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Полацкага ваяводства ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 5. Губін здаўна знаходзіўся ва ўладанні роду Пакашаў, тут пэўны час размяшчалася іхняя рэзідэнцыя. У 1714 годзе полацкі стольнік Ян Пакаш збудаваў у Губіне касцёл Святога Антонія, пры якім дзейнічаў кляштар францысканцаў. Пазней у якасці пасагу мясцовасць перайшла да роду Сяляваў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Губіна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1834 годзе тут збудавалі грэка-каталіцкую царкву Святога Мікалая. У 1861 годзе ўладальнік мястэчка Юзаф Сялява памёр бяздзетным і пакінуў маёмасць сваёй жонцы Валерыі з ШырынаўHubin (6) // S. 197..
У 1876—1914 гг. у маёнтку Губіна дзейнічала кардонна-папяровая фабрыка. У 1910 годзе мела паравую машыну магутнасцю 200 к.с., вырабіла кардону і паперы на 38 тыс. рублёў. На фабрыцы працавала 50 рабочых.
У пачатку XX ст. у Губіне быў адзін ксёндз. Тутэйшая парафія ўключала некалькі скасаваных (Чашнікі, Кублічы, Бела-Камень) і налічвала 1815 вернікаў. У касцёле было 3 алтары, галоўны з якіх у імя Дзевы Марыі, звяртаў на сябе ўвагу бочны алтар Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вострабрамскай. Пры плябаніі існавала бібліятэка і багаты архіў айцоў францысканцаў.
Насельніцтва 2010 год — 157 чалавек 1999 год — 221 чалавек
Турыстычная інфармацыя
Славутасці Рэшткі касцёла Святога Антонія (1714) —
Страчаная спадчына Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў (XVIII ст.) Царква Святога Мікалая (1895)
Літаратура
Hubin (6) // S. 197.
Спасылкі
Катэгорыя:Каменскі сельсавет (Лепельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства