Павел Уладзіміравіч Калау́рКалаур Павел УладзіміравічКалаур: прыярытэтнай задачай з’яўляецца забеспячэнне фінансавай стабільнасці (часам КалавурПавел Калавур ўзначаліць ААТ «Белзнешэканамбанк»; нар. , Белавуша, Столінскі раён) — беларускі банкір, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года па 10 сакавіка 2025 года.
Біяграфія Нарадзіўся 14 жніўня 1962 года ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.
Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (сёння — Палескі дзяржаўны ўніверсітэт) у 1980 годзе па спецыяльнасці «Улік у ашчадных касах». У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (сёння — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». У 2001 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук, тэма дысертацыі — «Манетарны саюз Беларусі і Расіі: эканамічныя перадумовы і наступствы».
Працаваў у Стаўбцоўскім, Беразінскім, Валожынскім аддзяленнях Дзяржбанка СССР — спачатку эканамістам, пасля намеснікам кіраўніка і кіраўніком адпаведна (1985—1987). З 1988 года кіраваў Валожынскім аддзяленнем Аграпрамбанка СССР, а пасля яго рэструктурызацыі — кіраўніком адпаведнага аддзялення Белаграпрамбанка (да 1993). У 1993—1999 быў намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у 1999—2010 — першым намеснікам старшыні. У 2010—2014 кіраваў Белзнешэканамбанкам.
27 снежня 2014 года прызначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі БеларусьПавел Калаур назначаны старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі .
Пры ім была выпрацавана праграма грашова-крэдытнай палітыкі пры абмежаваным павышэнні грашовай масы. У 2017 годзе ўпершыню за ўсе гады незалежнасці інфляцыя складае ўсяго 6 %. Рэдактары выдання «Наша Ніва» назвалі чалавекам года Паўла Калаура і яго каманду — за стабілізацыю рубля і вяртанне даверу да нацыянальнай валютыnashaniva.by.
10 сакавіка 2025 пазбаўлены пасадыКадровые назначения.
Кандыдат эканамічных навук, аўтар шэрагу артыкулаў на эканамічную тэматыку. Ганаровы супрацоўнік банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Прозвішча Паводле М. Бірылы, прозвішча Калаур паходзіць ад рэгіянальнага слова калавур «каравул»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 171..
Прозвішча мяркуецца {кім?} ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені Kal-a-uras. Падобнеага ўтварэння старое жалудоцкае прозвішча Тараур (з першай асновай Tar-).
Крыніцы
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне Катэгорыя:Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі