Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Сігневічах Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, адзін з апошніх помнікаў архітэктуры сармацкага барока на тэрыторыі Беларусі С.259—260. Цэнтр парафіі Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі РужанцовайСігневічы — парафія Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай — Catholic.by . Таксама вядомы як Касцёл Апекі Маці Божай Ружанцовай, Пакроўскі касцёл, Пакроўская царкваКасцёл Святой Дзевы Марыі ў в. Сігневічы — Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма, 16 лістапада 2015 .
Гісторыя Першы драўляны касцёл у Сiгневiчах быў заснаваны ў 1534 (1548) годзе Фларыянам і Ганнай Рудагоўскімі. У 1785 годзе на яго месцы будуецца новы цагляны храм, пры якім дзейнічалі школа і шпіталь. Фундатарам касцёла быў ўладальнік маёнтка Юзаф Прозар разам з жонкай Марыяй. Пасля смерці Юзафа, яго цела ў 1788 годзе было пахавана ў касцёле.
У 1848 годзе тагачасны ўладальнік Сігневічаў граф Рамуальд Лей-Нейгеф правёў рэстаўрацыю касцёла, пасля якой ён стаў называцца Пакроўскай царквой С.331. Тым не менш, парафія працягвала існаваць, і станам на 1853 год налічвала 1553 вернікаў, пробашчам быў ксёндз Міхал Скібіцкі. На тэрыторыі прыхода знаходзілася капліца ў Міжлессі, царскі ўрад вылучаў 275 рублёў на падтрымку святароўГісторыя і краязнаўства роднага краю — Сігневіцкі яслі-сад—сярэдняя школа Бярозаўскага раёна . 3 закрыццем касцёла ў Бярозе, усё яго начынне 4 красавіка 1866 года было перададзена ў Сігневіцкі храм.
У 1899 годзе новая ўтрымальніца касцёла Ганна Мікульская аднавіла будынак. Па звестках 1911 года, прыход налічваў 1128 вернікаў. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе касцёл быў спалены рускімі войскамі. Адноўлены ў 1922 годзе намаганнямі шляхцічаў Лей-Нейгефаў пры дапамозе святара Ізідора Нідрашлянскага. У міжваенны час колькасць парафіян складала прыкладна 1600 чалавек, у 1938 годзе дасягала 2068 вернікаў. Працы па аднаўленні будынка ў 1939 годзе праводзіў ксёндз Далінец, аднак пасля яго арышту ў 1949 годзе савецкія ўлады ператварылі касцёл у склад мінеральных угнаенняўКасцёл Апекі Маці Божай Ружанцовай — Гісторыя Пружанскага павету, 13 мая 2017 .
У 1989 годзе дзякуючы намаганням вернікаў будынак быў вернуты каталіцкай грамадзе. Пабудова знаходзілася ў дрэнным стане, была цалкам разбурана (засталіся толькі сцены, на якіх раслі дрэвы). Намаганнямі ксяндза В. Касінскага і прыхажан касцёл быў адрамантаваны і рэкансэкраваны 22 кастрычніка 1991 года біскупам Казімірам Свёнтакам. У 2007 годзе будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура Размешчаны ў паўднёвай частцы вёскі. Помнік архітэктуры з рысамі барока, паводле Т. В. Габрусь — сармацкага барока. Мураваны аднанефавы храм з паўкруглай апсідай і слаба развітым трансептам. Бакавыя крылы трансепта аб’яднаны з сакрысціямі ў невысокіх бакавых прыбудовах. Сцены расчлянёныя лапаткамі. Двухярусны галоўны фасад завершаны дзвюма вежамі з атыкавым франтонам паміж імі. Плоскасці фасадаў раскрапаваны пілястрамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дах пакрыты жалезам (раней — гонтам), двухсхільны пад нефам і вальмавы над апсідай.
Касцёл мае тыповую для помнікаў сармацкага барока аднанефавую структуру з масіўнымі вежамі, якія выступаюць за межы нефа і атыкавым франтонам, што закрывае тарэц даху паміж вежамі. Кампазіцыя будынка важкая і прысадзістая, што абумоўлена ўплывам класіцызму пры захаванні барочнай архітэктонікі. Архітэктурнай асаблівасцю храма з’яўляюцца невялікія сіметрычныя прыбудовы з аднасхільнымі дахамі, у якіх спалучаюцца рудыменты трансепта і сакрыстый.
У інтэр’еры асноўнае зальнае памяшканне злучана аркавымі праёмамі з апсідай і бакавымі памяшканнямі трансепта. Над прытворам размешчаны хоры. Бакавыя сцены раскрапаваны пілястрамі, якія ўверсе злучаны паўцыркульнымі і лучковымі аркамі. Перакрыцце бэлькавае, з падшыўной столлю.
Арыгінальная дэкаратыўная аздоба інтэр’ера не збераглася. Колішні алтар быў знішчаны за савецкім часам, цяперашні алтар сучасны, выкананы віленскімі майстрамі. З левага боку, над уваходам у сакрысцію, уладкаваны абраз Святога Сямейства, насупраць знаходзіцца абраз Божай Міласэрнасці. На бакавых сценах размешчаны 13 абразоў, захаваных вернікамі пасля закрыцця касцела, якія адлюстроўваюць крыжовы шлях Хрыста. Таксама ў храме захоўваецца манстранц 1877 года.
Пробашчы
Міхал Скібіцкі (згадваецца ў 1853 годзе, скончыў Віленскую семінарыю місіянераў у 1866 годзе). Франц Мацкевіч (1871—1888). Іосіф Ванген (1888—1899). Фердынанд Гайковіч (1899—1910). Юльян Юрэвіч (1910—1913, 1915). Ізідор Недрашланскі (1915—1925). Станіслаў Хацінскі (1925—1933).
кс. Далінец (згадваецца ў 1939 годзе). Уладзімір Мазалеўскі (1991—1992). Андрэй Марэц (1992—2005). Пётр Кубіцкі (2005—2009). Станіслаў Вашкевіч (2009—2012). Уладзімір Буклярэвіч (з 2012 года).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сігневічы Катэгорыя:Касцёлы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі сармацкага барока Катэгорыя:1795 год у Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:Прозары