Кінатэатры ў Мінску існуюць з 1900 года. На 2019 год у Мінску працуюць 22 кінатэатры, уключаючы 13 кінатэатраў, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама. Усе кінатэатры ў сталіцы з’яўляюцца лічбавымі.

Гісторыя Колькасцькінатэатраўу розныя гады: 19355 19396 19514 195510 195817 196722 197924 198324 198825 199326 201922 У 1900 годзе прадпрымальнік Рыхард Штрэмер адкрыў у доме Ракаўшчыка на Захар’еўскай вуліцы першы ў горадзе кінатэатр. Першапачаткова ў ім паказваліся дыяпазітывы, потым нямыя фільмы. У 1907—1914 гады з’явілася 5 кінатэатраў: «Гігант», «Ілюзіён», «Люкс», «Мадэрн», «Эдэн». За кароткі перыяд кінематограф стаў самым масавым відовішчам.

У 1918 годзе кінатэатры, прыватныя фільматэкі, кінаметаграфічнае абсталяванне і матэрыялы былі нацыяналізаваныя. У 1922 годзе усе кінематографы горада перайшлі ў вядзенне гарадскога аддзела народнай адукацыі

У 1930-я гады XX стагоддзя ў кінатэатрах з’явіліся вестыбюлі, касы і ёмістыя залы на некалькі сотняў гледачоў.

У 1942—1943 гадах у захопленым і разбураным горадзе немцы пабудавалі двухпавярховы драўляны кінатэатр «Першы», які перажыў бамбёжку пры вызваленні Мінска. У 1950-я кінатэатр знеслі для пабудовы гасцініцы «Мінск». Астатнія кінатэатры былі разбураныя альбо знесеныя падчас рэканструкцыі горада.

У сярэдзіне 1950-х гадоў адкрыўся кінатэатр «Цэнтральны».

У сярэдзіне 1950-х гадоў у СССР пачалі будаваць тыпавыя цагляныя будынкі па праекце архітэктара Зоі Брод. У Мінску такімі сталі кінатэатры «Спартак» (1956) і «Авангард» (1956).

У эпоху мінімалізма падчас праўлення Хрушчова па праекце архітэктара І. Зотавай былі пабудаваныя двухзальныя кінатэатры «Беларусь» (1961), «Камсамолец» (1961), «Мір» (1958), «Радзіма».

У 1966 годзе адкрыўся кінатэатр «Партызан» з незвычайнымі архітэктурнымі формамі таго часу. У тым жа годзе адкрыўся галоўны дзіцячы кінатэатр «Піянер», які вылучаўся мадэрнізмам і зімовым садам з басейнам. Таксама былі папулярныя мабільныя кінатэатры ў аўтобусах ЗІС-155 — «Малютка» і «Вясёлка» (філіял кінатэатра «Перамога»). З 1963 года ў парку Горкага ў самалёце ЛІ-2 працаваў кінатэатр «Пяты акіян».

У 1970-80-я гады былі адкрытыя кінатэатры ў розных раёнах горада — «Маяк» (1970), які быў перайменаваны ў «Кіеў» у гонар дзён культуры УССР у БССР , «Сучаснік» (1971), «Дружба» (1974) у Чыжоўцы, «Вільнюс» (1976) у Зялёным Лузе, «Салют» (1978) у Серабранцы, «Электрон» (1981) у Курасоўшчыне.

У 1975 годзе адкрыўся самы вялікі кінатэатр горада — «Кастрычнік» на 1400 месцаў, а ў 1980 годзе — «Масква» з дзвюмя заламі на 1320 месцаў.

У 1980-я гады былі пабудаваныя кінатэатры «Аўрора» (1988) і «Бярэсце» (1989) — апошні кінатэатр, які быў пабудаваны ў савецкі час . Напрыканцы 1980-х у горадзе працавала 26 кінатэатраў.

У 1997 годзе ўсе кінатэатры горада былі аб’яднаныя ў арганізацыю УП «Кінавідэапракат».

У 2008 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь», які стаў першым мульціплексам у краіне. Кошт праекту пабудовы — каля 12 мільёнаў долараў ЗША.

У 2013 годзе 8 кіназалаў перайшлі са стужкавага ў лічбавы фармат, у 2014 гэта зрабіў кінатэатр «Масква». Апошні аналагавы кінатэатр «Перамога» зачыніўся на рэканструкцыю ў 2017 годзе.

21 жніўня 2020 года спыніў працу аўтакінатэатр Silver Screen Open Air, 5 кастрычніка — Silver Screen Drive-in. Кінатэатры былі зачыненыя на зіму, але не аднавілі працу ў будучыні.

25 красавіка 2021 года з-за пераезду ў ГЦ Minsk City Mall, спыніў працу кінатэатр Silver Screen у ГЦ Galileo. На яго месцы напрыканцы 2022 адкрыўся кінатэатр Skyline Cinema.

У сакавіку 2022 года з-за санкцый на фоне ўварвання Расіі ва Украіну многія сусветныя кінакампаніі, такія як The Walt Disney Company, Warner Bros, Paramount, Sony Pictures, адмовіліся ад супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта паўплывала і на беларускія кінатэатры, бо правы на паказ фільмаў набываюцца ў асноўным у расійскіх партнёраў. З-за гэтага ў сакавіку 2022 года кінатэатры Silver Screen страцілі 40-50 % аўдыторыі.

Спіс кінатэатраў Мінска У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Мінска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца: Назва — назва кінатэатра; Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра; Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў; Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў; Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр; Нататкі — дадатковыя тлумачэнні; Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры НазваАдкрытыАрхітэктарыАдрасВыяваНататкіСпасылкі3D Кіно ў Карона-сіці2020вул. Дзянісаўская, 8/2Чатыры залы на 241 месца.3D Кіно ў Замку2014прасп. Пераможцаў, 65Тры залы на 650 месцаўFalcon Club Буцік кіно2016прасп. Пераможцаў, 20Восем залаў на 15, 16, 18, 18, 31, 31, 34, 109 месцаўmooon у ГЦ Dana Mall2017вул. Пятра Мсціслаўца, 11Семь залаў на 967 месцаў. Раней – velcom cinema (з 2017 па 2019) і VOKA Cinema (з 2019 па 2022). У 2019 годзе адкрыта зала ScreenX з кутом агляду ў 270 градусаў.mooon у ГЦ Minsk City Mall2025вул. Талстога, 1Кінатэатр на 4 залы, а таксама гульнявы бар з кінатэматыкайmooon у ГЦ Palazzo2022вул. Ціміразева, 74АКінатэатр у Palazzo. Першы кінатэатр IMAX у Беларусі.Silver Screen у ГЦ «Арэна-Сіці»2015прасп. Пераможцаў, 84Шэсць залаў 787 месцаў.Skyline Cinema у ГЦ Galileo2014вул. Бабруйская, 6У 2014—2021 — 7-зальны кінатэатр Silver Screen на 800 месцаў. Зачынены з-за змены аператара. Новы Skyline Cinema адкрыўся ў 2022.АртКінатэатр у ГЦ «Еўропа»2019вул. Сурганава, 57бТры залы на 220 месцаў.АртКінатэатр у ГЦ «Тытан»2015прасп. Дзяржынскага, 104Дзве залы на 100 і 220 месцаў.Аўрора1988Барыс ЛарчанкаНэлі Цямновавул. Прытыцкага, 23Тры залы 200, 300, 500 месцаў. Пасля рэканструкцыі тры залы на 117, 200, 356 месцаў.Беларусь19612008І. Зотававул. Раманаўская Слабада, 28Дзве залы па 300 месцаў. У 2006 годзе будынак знесены. У 2008 годзе пабудаваны новы кінатэатр на 5 залаў з 280, 221, 169, 197, 145 месцамі.Бярэсце1989прасп. Газеты Праўда, 25Дзве залы на 150 і 300 месцаў. Рэканструяваны ў 2010—2012 гады. Пасля рамонту залы на 150 і 293 месцаў. З 2001 года лічбавы з фарматам 3D.Кастрычнік1975Валенцін Малышаўпрасп. Незалежнасці, 73Пабудаваны на месцы знесенага кінатэатра «Зорка». Самы вялікі экран у краіне памерам 22 на 10 метраў, самая ёмістая зала на 1186 чалавек (першапачатковая ёмістасць на 1340 месцаў).Кіеў1970вул. Кахоўская, 31З 1970 па 1976 гады — «Маяк» з залай на 560 мест. У 2009—2010 гады зачыняўся на мадэрнізацыю. Першы ў горадзе 3D-кінатэатр. Зала на 280 месцаў.Камсамолец1961І. Зотававул. Жылуновіча, 39Дзве залы па 400 месцаў. Пасля рабонту залы на 186 і 218 месц.Масква1980Віктар КрамарэнкаУладзімір ШчарбінМіхаіл Вінаградаўпрасп. Пераможцаў, 13Дзве залы на 260 і 1070 месц. Пасля рэканструкцыі 2014 года зала паменшана з 873 месцы да 700. Зачынены на рэканструкцыю ў 2024 годзеМір1958І. Зотававул. Казлова, 4аДзве залы на 406 і 385 месц. У 1978 годзе ў адной з залаў усталяваная сістэма «СТЭРЫО-70». Пасля рамонту 2012 года дзве залы на 188 і 256 месц.Музей кіно1980вул. Свярдлова, 4У музеі праводзяцца выставы і рэтраспектывы.Палац Рэспублікі 3D2010Кастрычніцкая плошча, 1/1Перамога1950Іосіф Лангбардвул. Інтэрнацыянальная, 20Пры адкрыцці работалі вялікая зала на 606 месцаў, малая зала на 118 месцаў і летняя зала на 610 месцаў, якая працавала з мая па лістапад. З 2001 года будынак ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе зачынены на рэканструкцыю. Непасрэдна работы па рэканструкцыі пачаліся ў лютым 2022 года.Піянер1966Георгій ЗаборскіЛеанід Левінвул. Энгельса, 20Некалі найбуйнейшы дзіцячы кінатэатр у краіне. Праектаваўся як кінатэатр з дзвюма заламі. У выніку будынак падзяліўся на кінатэатр і тэатр лялек. Стаў лічбавым у 2012 годзе. У 2017 годзе на другім паверсе замест друкарні адкрылася другая зала на 49 месцаў. Асноўная зала на 278 месцаўРакета1958зав. Рабочы, 3Зала на 506 месцаў. На другім паверсе дзейнічала выстава мотавелазаводу. Лічбавы з 2013 года. Пасля рамонту дзве залы на 254 і 46 месцаў. У кінатэатры дэманстраваўся праект Cinemascope (2012—2019).Салют1978прасп. Ракасоўскага, 150аЗала на 805 месц. у 2005 годзе зачыняўся на рэканструкцыю. З 2011 года лічбавая зала на 286 месцаў з фарматам 3D. Экран 13,6 на 5,8 метраў.Цэнтральны1954Генадзь БаданаўМіхаіл Асмалоўскіпрасп. Незалежнасці, 13Самы стары існуючы кінатэатр. Зала на 502 месца, пасля рэканструкцыі 2001—2003 гадоў — зала на 250 месцаў. Лічбавы з 2010 года. З 2010 года зала на 166 месцаў, пазней на 200 месцаў. У 2012 першым адкрыў продаж квіткоў праз Інтэрнэт. У залу кінатэатра забаронена праносіць ежу.Prizma cinema у ГЦ Prizma2024пр. Партызанскі, 77А3 кіназалы, разлічаных на 267 наведвальнікаў

Будучыя НазваГод адкрыццяАрхітэктарыАдрасВыяваНататкіСпасылкіКінатэатр у ГЦ Green Cityвул. Прытыцкага, 156-1IMAX-кінатэатрКінатэатр у ГЦ Avia MallКінатэатр у раёне «Мінск-Мір» mooon у ГЦ Mega Park2026 вул. Казіміраўская, 12 7-зальны кінатэатр

Закрытыя