Міністэ́рства экано́мікі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэканомікі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гаспадарання. Міністр эканомікі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 4 студзеня 2024 года пасаду міністра займае Юрый Адамавіч Чабатар‎.

Структура Цэнтральны апарат — 3 дэпартаменты, 6 галоўных упраўленняў, 12 упраўленняў, 2 аддзелы; Прадпрыемствы — «БелВТІ» (Беларуская вылічальная тэхніка і інфарматыка), «Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва», «Цэнтр па цэнах»; Навукова-даследчыцкі эканамічны інстытут.

Задачы агляд гаспадаркі дзяржавы; парадкаванне цэнаўтварэння і прадпрымальніцтва; парадкаванне ўзнаўлення асноўных фондаў прадпрыемстваў; прыцягненне ўкладанняў і распрацоўка заканадаўства аб кіраванні дзяржаўнай маёмасцй; удзел у распрацоўцы гаспадарчае супрацы з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі; парадкаванне банкруцтва; супрацьдзеянне манаполіям; удзел у распрацоўцы праграм жыллёвага будаўніцтва; планаванне падрыхтоўкі гаспадаркі дзяржавы да ваеннага часу.

Паўнамоцтвы ухваленне, тлумачэнне і нагляд за выкананнем ведамасных пастаноў; скліканне нарад спецыялістаў; заключэнне дамоў аб падрыхтоўцы аглядаў і прагнозаў развіцця гаспадаркі дзяржавы; запыт ва ўстановах звестак аб гаспадаранні; праверка выканання пастановаў аб цэнаўтварэнні і прадпрымальніцкай дзейнасці; прыём справаздачаў кіраўнікоў устаноў аб гаспадаранні на пасяджэннях калегіі міністэрства; стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў.

Міністры Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (4 студзеня 2020 — 20 лістапада 2023). Юрый Адамавіч Чабатар (з 4 студзеня 2024 года).

Крыніцы

Спасылкі Міністэрства эканомікі Беларусі

Эканоміка Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Міністэрства эканомікі Беларусі