Кра-Маньё́н () — пячора ў горадзе дэпартамента Дардонь на паўднёвым захадзе Францыі, вядомая дзякуючы астанкам дагістарычнага чалавека, знойдзеных тут у 1868 французскім палеантолагам . Пячора дала назву ўсім людзям эпохі верхняга палеаліту — краманьёнцы. Акрамя чалавечага пахавання тут былі знойдзеныя крэмневыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні, якія адносяцца да Арыньякскай і Гравецкай культур, датаваных прыкладна 30 тыс. г. да нашай эры. З пяці знойдзеных шкілетаў адзін належыць немаўляці, а чатыры - дарослым людзям з узростам больш за пяцьдзесят гадоў. Гэтым Кра-Маньён адрозніваецца ад іншых падобных знаходак на тэрыторыі Еўропы, дзе, у асноўным, былі знойдзеныя астанкі маладых людзей і падлеткаў.
У гэтым жа раёне ў 1901 у пячоры Камбарэль былі знойдзены больш за 400 наскальных зааморфных і антрапаморфных малюнкаў, якія адносяцца да эпохі верхняга палеаліту.
Гл. таксама
Альтаміра Пячора Фон-дэ-Гом Пячора Каске Пячора Пеш Мерль Пячора Ласко Пячора Руфіньяк
Спасылкі
Histoty of the Cro-Magnon
Катэгорыя:Пячоры Францыі Катэгорыя:Палеаліт Катэгорыя:Дагістарычная Францыя