Краёвае кола Літвы і Русі (1906), Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і Русі (1907), Польска-літоўска-беларускае кола (1907—1912), Беларуска-літоўска-польскае кола (1912—1917) () — аб’яднанні дэпутатаў (галоўным чынам — католікаў) з Заходняга краю Расійскай імперыі адпаведна ў I, II, III і IV Дзяржаўнай Думе Расійскай імперыі ў 1906—1917 гг. У ідэалагічных адносінах да 1911 г. групоўка ў сваёй большасці была прыхільніцай «краёвай ідэі» («краёвасці») — яе ліберальна-кансерватыўнага кірунку, а з 1912 г. у яе шэрагах значыліся і прыхільнікі ідэй польскіх нацыянальных дэмакратаў (польскіх «эндэкаў», «эндэцыі»).
Назва і характарыстыка групоўкі
Характарыстыка дэпутацкай групы Групоўка дэпутатаў мела розныя назвы ў I, II, III і IV Дзяржаўнай Думе Расійскай імперыі, але група мела агульныя характарыстыкі, у першую чаргу — рэгіён паходжання дэпутатаў і іх веравызнанне.
У канфесійных адносінах групоўка складалася з дэпутатаў-католікаў — адзіным выключэннем быў граф Ваўжынец Станіслававіч Путкамер, які быў кальвіністам. Колькасць групоўкі ў кожным новым скліканні Думы скарачалася, бо на кожных выбарах з 1907 г. расійская ўлада ставіла перашкоды і ўводзіла абмежаванні да абарання асоб неправаслаўнага веравызнання і нярускай нацыянальнасці. Толькі асобныя дэпутаты ўваходзілі ў склад групоўкі некалькі раз — вялікай была ратацыя складу групоўкі ў кожным новым скліканні Думы, што тлумачыцца тымі ж перашкодамі і абмежаваннямі з боку афіцыйных улад Расійскай імперыі.
У ідэалагічных адносінах да 1911 г. групоўка ў сваёй большасці была прыхільніцай «краёвай ідэі» («краёвасці») — яе ліберальна-кансерватыўнага кірунку, а з 1912 г. у яе шэрагах значыліся і прыхільнікі ідэй польскіх нацыянальных дэмакратаў (польскіх «эндэкаў», «эндэцыі»). Асобныя дэпутаты мелі двайное членства ў парламенцкіх групах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы.
У геаграфічных адносінах групоўка ў I і II Дзяржаўнай Думе складалася з дэпутатаў, які былі абраны ад губерняў Заходняга краю (заходніх губерняў), дзе пераважалі прадстаўнікі ад Паўночна-Заходняга края (літоўска-беларускіх губерняў); а ў III і IV Дзяржаўнай Думе — выключна з дэпутатаў ад Паўночна-Заходняга краю (літоўска-беларускіх губерняў), дзе пераважалі прадстаўнікі Віленскай губерні.
У кожным новым скліканні Дзяржаўнай Думы групоўка мела новых лідараў: у I Дзяржаўнай Думе на яе чале стаяў прадстаўнік Мінскай губерні, а ў II, III і IV Дзяржаўнай Думе — Віленскай губерні.
Назва Групоўка ў I, II, III і IV Дзяржаўнай Думе мела паралельна некалькі варыянтаў сваёй назвы на рускай мове і некалькі варыянтаў на польскай.
У I Дзяржаўнай Думе групоўка апублікавала на рускай мове сваю праграму, дзе сама групоўка афіцыйна назвала сябе як «Парламентская группа западных окраин» (г.зн. «Парламенцкая група заходніх ускраін»)Jurkowski, R. Sukcesy i porażki… С 466. — Заходні край (заходнія губерні) Расійскай імперыі меў паралельную публіцыстычную і ўрадавую назву «заходнія ўскраіны». У рускамоўнай прэсе і паўсядзённым абыходзе замацавалася скарочаная назва «Группа западных окраин» (г.зн. «Група заходніх ускраін»)Циунчук, Р. А. Западных окраин группа… С. 215; Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 157., а таксама паралельная назва «Территориальное коло» (г.зн. «Тэрытарыяльнае кола»)Jurkowski, R. Sukcesy i porażki… С 466; Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 162..
Рускамоўныя назвы «Группа западных окраин» і «Территориальное коло» выкарыстоўваліся адносна групоўкі і ў II Дзяржаўнай ДумеJurkowski, R. Sukcesy i porażki… С 466; Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — Москва, 2006. — С. 362.. У рускамоўнай прэсе і паўсядзённым абыходзе адносна групоўкі ў I і II Дзяржаўнай Думе таксама выкарыстоўваліся і больш рэдкія назвы — «Группа северо-западных и юго-западных окраин» (г.зн. «Група паўночна-заходніх і паўднёва-заходніх ускраін») і «Территориальное окраинное коло» (г.зн. «Тэрытарыяльнае акраіннае кола»)Циунчук, Р. А. Западных окраин группа… С. 215..
Сама групоўка сябе ў I Дзяржаўнай Думе называла па-польску як «Koło Krajowe Litwy i Rusi» (г.зн. «Краёвае кола Літвы і Русі») ці «Koło Poselskie Litwy i Rusi» (г.зн. «Дэпутацкае кола Літвы і Русі»), а ў II Дзяржаўнай Думе як «Koło Posłów Polaków Konstytucjonalistów z Litwy i Rusi» (г.зн. «Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і Русі»)Циунчук, Р. А. Западных окраин группа… С. 215; Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 173; Jurkowski, R. Sukcesy i porażki… С 466.Skirmuntt, K. «Nasza „tutejszość“» . Такая назва тлумачылася тым, што мясцовае каталіцкае і польскамоўнае дваранства Заходняга края, якое было генетычна нашчадкамі шляхты Рэчы Паспалітай і пераемнікамі яе культуры і традыцый, называла ў сваім асяроддзі гэтыя «заходнія губерні» як «Літва і Русь», карыстаючыся геаграфічнай і тапанімічнай тэрміналогіяй часоў Рэчы Паспалітай.
У III Дзяржаўнай Думе адносна групоўкі ўжывалася рускамоўная назва «Польско-литовско-белорусская группа» ці «Польско-литовско-белорусское коло», а сама яна сябе называла па-польску як «Польска-літоўска-беларускае кола»Циунчук, Р. А. Западных окраин группа… С. 217; Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 218, 270.. А ў IV Дзяржаўнай Думе адносна групоўкі ўжывалася рускамоўная назва «Белорусско-литовско-польская группа» ці «Белорусско-литовско-польское коло», а сама яна сябе называла па-польску як «Беларуска-літоўска-польскае кола»Циунчук, Р. А. Западных окраин группа… С. 217; Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 271..
Краёвае кола Літвы і Русі (1906)
Склад Групоўка аформілася 4 мая 1906 г. з ліку дэпутатаў-каталікоў, абраных у I Дзяржаўную Думу ад заходніх губерняў. Кіраўніком стаў Аляксандр Робертавіч Лядніцкі. Да ліку кіраўніцтва групы таксама належалі князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі, Чэслаў Каралевіч Янкоўскі і Фелікс ПанятоўскіСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 157..
У склад групоўкі ўваходзілі 19 дэпутатаў-членаў і 3 салідараваных з групоўкай дэпутаты-каталікі (Александровіч, Жукоўскі і Грынцэвіч): 1) Аляксандр Робертавіч Лядніцкі — Мінская губерня 2) князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі — Мінская губерня 3) Раман Аляксандравіч Скірмунт — Мінская губерня 4) Яўстах Янавіч Любанскі — Мінская губерня 5) Ян Янавіч Вішнеўскі — Мінская губерня 6) Пётр Пятровіч Масоніус — Мінская губерня 7) Віктар Юзафавіч Янчэўскі — Мінская губерня 8) Чэслаў Каралевіч Янкоўскі — Віленская губерня 9) Баляслаў Антонавіч Ялавецкі — Віленская губерня 10) ксёндз Эдвард фон Роп — Віленская губерня 11) Канстанцін Казіміравіч Александровіч — Віленская губерня 12) Міхал Станіслававіч Гатавецкі — Віленская губерня 13) Міхал Мікалаевіч Грынцэвіч — Віленская губерня 14) Багдан Браніслававіч Шахна — Віцебская губерня 15) Пётр Ігнатавіч Перасвет-Солтан — Віцебская губерня 16) ксёндз Антоній Мікалаевіч Сангайла — Гродзенская губерня 17) Марцін Марцінавіч Жукоўскі — Гродзенская губерня 18) Станіслаў Аляксандравіч Горват — Кіеўская губерня 19) Генрык Зданоўскі — Кіеўская губерня 20) Фелікс Панятоўскі — Валынская губерня 21) граф Юзаф Мікалай Патоцкі — Валынская губерня 22) граф Уладзімеж Грахольскі — Валынская губерня
У афіцыйных думскіх анкетных дадзеных усе дэпутаты-члены групы заяўлялі сябе як «палякі», акрамя Гатавецкага, які запісаўся як «літовец»Jurkowski, R. Sukcesy i porażki… С 466.. Салідарызаваны з групоўкай дэпутат (селянін) Канстанцін Александровіч запісаў сябе ў анкеце як «літовец» і быў членам т.зв. «Трудавой групы»; а дэпутат (селянін) Марцін Жукоўскі запісаў сябе ў анкеце як «паляк», таксама быў членам т.зв. «Трудавой групы» і быў прыхільны «краёвым поглядам» Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і БеларусіСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 155; Jurkowski, R. Sukcesy i porażki… С 466.. Да групоўкі таксама залічвалі Міхала Мікалаевіча Грынцэвіча (1862 — пасля 1916), дэпутата-католіка ад Віленскай губерні, які лічыўся за беларусаJurkowski, R. Sukcesy i porażki… С 466.. У той жа час ксёндз Антоній Сангайла запісаў сябе ў анкеце як «паляк», але сам ксёндз і сама групоўка лічыла яго за літоўца (балтамоўнага) і прыхільніка літоўскага (балтамоўнага) нацыянальна-дэмакратычнага рухуJurkowski, R. Sukcesy i porażki… С 466, 469..
Усе дэпутаты групоўкі (акрамя Сангайлы, Жукоўскага і Аляксандровіча) былі краёўцамі-кансерватараміСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 154—159.. З 21 дэпутата групоўкі 9 чалавек былі маянткоўцамі, 2 сялянамі, 2 ксяндзамі, 8 інтэлігенцыяй. Лідарскія пазіцыі займалі ў групе дэпутаты ад Мінскай губерні; абранне Фелікса Панятоўскага ў склад кіраўніцтва групоўкі тлумачылася тым, што да групы ўваходзілі 4 дэпутаты з паўднёва-заходніх губерняў, якія былі заможнымі і аўтарытэтнымі маянткоўцамі (Панятоўскі, Патоцкі, Грахольскі і Горват)Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 157..
Палітычная дзейнасць У I Дзяржаўнай Думе дэпутацкая групоўка «Краёвае кола Літвы і Русі» салідарызавалася з дэпутатамі ад польскіх губерняў (т.зв. «Польскім колам з Каралеўства Польскага») і склала ядро думскай дэпутацкай групы «Саюз аўтанамістаў», у якую яшчэ ўвайшлі ўсе нацыянальныя групы дэпутатаў (63 дэпутата — украінцы, татары, латышы, і інш.). Цалкам гэтая вялікая думская кааліцыя «Саюз аўтанамістаў» (1906 г.) налічвала ў I Дзяржаўнай Думе да 115—120 чалавек і была моцным аб'яднаннем сіл для дасягнення дэцэнтралізацыі кіравання нацыянальнымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, у тым ліку — аўтаноміі Заходняга края ў Расійскай імперыі. «Саюз аўтанамістаў» узначаліў дэпутат Аляксандр Лядніцкі, які быў выбраны ад Мінскай губерні па пратэкцыі галоўнага лідара краёўцаў-кансерватараў Эдварда Вайніловіча і дзейнічаў у яго інтарэсахСмалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю... С. 141, 154, 157—161..
З аднаго боку, ліберальна-кансерватыўная групоўка «Краёвае кола Літвы і Русі» па большасці пытанняў была блізкай да дэпутатаў ад польскіх губерняў (з групоўкай «Польскае кола з Каралеўства Польскага»), а з другога — погляды групоўкі былі падобны да поглядаў расійскіх лібералаў (дэпутатаў Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі — «кадэтаў»), якія дамінавалі ў I Дзяржаўнай Думе. Сваімі задачамі «Краёвае кола Літвы і Русі» лічыла забеспячэнне мірнага суіснавання ўсіх народаў Заходняга края («Літвы і Русі»); выступала за ўстанаўленне ў Расійскай імперыі канстытуцыйнай манархіі і дэмакратычных свабод; увядзенне адміністрацыйна-тэрытарыяльных аўтаномій ў складзе Расійскай імперыі; ліквідацыю саслоўнага, нацыянальнага і рэлігійнага нераўнапраўя; за свабоду дзейнасці каталіцкаму касцёлу; за права выкарыстання мясцовых моў у адміністрацыйных і судовых установах, школах і таварыствах; за ўсеагульную пачатковую адукацыю на роднай мовеЦиунчук, Р. А. Западных окраин группа… С. 215..
Дэпутаты групоўкі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні афіцыйнага адказу на зварот расійскага імператара Мікалая II, у пастаноўцы пытанняў аб рэпрэсіях і аб амністыі, аб пераследу друку і прэсы. Падпісалі думскія запыты да расійскага ўрада аб рэпрэсіях у нацыянальных рэгіёнах Расійская імперыі, удзельнічалі ў абмеркаванні яўрэйскага пагрому ў Беластоку (1906), раскрытыкавалі падбухторніцкую пазіцыю расійскіх улад, якая спрыяла распальванню міжнацыянальнай варожасці. Амаль усе дэпутаты групоўкі падпісалі законапраект аб устанаўленні грамадзянскай роўнасці, які прадугледжваў адмену ўсіх абмежаванняў па нацыянальнай і рэлігійнай прыкметах, і падтрымалі яго ў сваіх выступленнях з думскай трыбуны. Аляксандр Лядніцкі быў выбраны ў думскую камісію па распрацоўцы гэтага закона, а таксама прызначаны судакладчыкам па «польскаму пытанню»Циунчук, Р. А. Западных окраин группа… С. 215..