Трансля́цыя — сінтэз поліпептыдных ланцугоў бялкоў па матрыцы інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаты (іРНК) у адпаведнасці з генетычным кодам; другі этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі ў жывых клетках.
У працэсе трансляцыі інфармацыя пра спецыфічную будову будучага бялку, запісаная ў выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў у малекулах іРНК, пераводзіцца з нуклеатыднага кода ў пэўную паслядоўнасць амінакіслот у сінтэзуемых бялках. Адбываецца з дапамогай макрамалекулярнага комплексу, які складаецца (акрамя іРНК) з рыбасом, транспартных РНК (тРНК), аміна-ацыл-тРНК-сінтэтаз, бялковых фактараў пачатку (ініцыяцыі), падаўжэння, ці нарошчвання, поліпептыду (элангацыі), заканчэння (тэрмінацыі) і інш.
Акрамя клетачных іРНК іх ролю ў працэсе трансляцыі часам выконваюць вірусныя РНК, а таксама сінтэтычныя полінуклеатыды, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння механізма біясінтэзу бялку.
Гл. таксама Транскрыпцыя (біялогія)
Крыніцы
Літаратура
Трансляция // Популярный биологический словарь / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — Москва : Наука, 1991. — С. 437. — 536, с.; 22 см. — 50 000экз. — ISBN 5-02-005866-1 (В пер.)
Катэгорыя:Малекулярная біялогія Катэгорыя:Біясінтэз бялку Катэгорыя:Экспрэсія генаў