Транспіра́цыя (ад — скрозь і — дыхаю, выдыхаю) — фізіялагічнае выпарэнне вады раслінай.
Галоўны орган транспірацыі — ліст, што выпарае ваду праз вусцейкі (вусцейкавыя транспірацыі), часткова можа адбываецца праз кутыкулу (кутыкулярная транспірацыя; яе інтэнсіўнасць у 10—20 разоў ніжэйшая).
Інтэнсіўнасць транспірацыі вызначаецца колькасцю вады (у грамах, якая траціцца раслінай на адзінку яе паверхні (1 см², 1 м²), або на 1 г сырой масы за гадзіну. Залежыць ад асветленасці, тэмпературы і вільготнасці паветра, скорасці ветру, колькасці вады ў расліне. Для вызначэння патрэб раслін у вадзе выкарыстоўваюць транспірацыйны каэфіцыент — колькасць вады ў грамах якая спажываецца на ўтварэнне 1 грама сухога рэчыва.
Разам з каранёвым ціскам транспірацыя забяспечвае пастаянны ток вады праз карані, сцёблы і лісце з глебы ў атмасферу, рэгулюе водны і тэмпературны рэжым расліны, прадухіляе перагрэў лісця.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фізіялогія раслін