Ургенч — горад, цэнтр Харэзмскага вілаета Узбекістана. Размешчаны ў даліне ракі Амудар'я, на канале Шават. Заснаваны ў 17 стагоддзі. Да 1929 года называўся Новаургенч. Насельніцтва — 137,3 тыс.чалавек (2014). Чыгуначная станцыя. Аэрапорт.
Эканоміка Машынабудаванне (кормаўборачныя машыны, рамонт экскаватараў), лёгкая (бавоўнаачышчальная, шоўкаматальная, швейная фабрыкі), алееэкстракцыйная, бэблевая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Адукацыя і культура Педагагічны інстытут і тэатр.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ганна Вікторыя Герман, польская спявачка
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Узбекістана Катэгорыя:Харэзмскі вілает Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1643 годзе