Вялі́кія Князіко́ўцы (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца на рацэ Жыжма, за 20 км за паўночны захад ад Іўя. Прыпыначны пункт Князікоўцы на лініі Маладзечна — Ліда

Гісторыя У другой палове XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Уласнасць Пацаў. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска, 60 двароў.

У канцы XIX ст. маёнтак перастаў існаваць. Памешчыцкія землі былі распрададзены сялянам. У пачатку XX ст. побач з вёскай пракладзена чыгунка Маладзечна — Ліда.

У 1905 г. у складзе Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, 452 жыхары, 641 дзесяціна зямлі. У 1909 г. 84 двары, 561 жыхар, якія мелі 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 81 каня, 646 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Лідскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы.

Далучана в. Жыжма, ад якой захавалася да нашых дзён Пакроўская царква.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (124 двары, 499 жыхароў) цэнтр Князікоўскага сельсавета Іўеўскага раёна. У 1940 г. арганізаваны калгас імя У. І. Леніна. У верасні 1950 г. арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 9 верасня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. Пасля цэнтр калгаса «Маладая гвардыя».

Працавалі базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. У 1999 г. 118 двароў, 268 жыхароў.

Славутасці Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, 19 ст.Вялікія Князікоўцы на Радзіма.орг.

Насельніцтва 1921 год — 357 жыхароў, 54 двары. 1970 год — 370 жыхароў, 112 двароў. 1999 год — 268 жыхароў, 118 двароў. 2015 год — 229 жыхароў, 94 гаспадаркі.

Гл. таксама Малыя Князікоўцы

Крыніцы

Літаратура Вялікія Князікоўцы на Віртуальнай Івейшчыне

Спасылкі

Катэгорыя:Ліпнішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна