Легітымнасць — палітыка-прававое паняцце, якое азначае станоўчыя адносіны насельніцтва краіны, яго вялікіх груп, грамадскай думкі да дзеючых інстытутаў дзяржаўнай улады. У правазнаўстве супрацьпастаўляецца легальнасці (уласна законнасці) як валодаючая не юрыдычнай, але маральнай функцыяй апраўдання першым чынам улады па крытэрах аўтарытэту і мэт. Існуюць наступныя віды легітымнасці (паводле Макса Вебера): інстуцыянальная легітымнасць — апраўданне дзеяння на аснове яго ўзаемасувязі з істытуцыянальным парадкам. ідэалагічная легітымнасць — апраўданне норм, інстытутаў і грамадскага парадку, якое выходзіць з вызначаных інтарэсаў. легальная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні фармальнага і рацыянальнага права. харызматычная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні выбітных асабістых якасцяў правадыра. рацыянальная легітымнасць — права пануючых кіраваць падпарадкаванымі на аснове прытрымлівання пазаасабовых стандартызаваных норм і правіл. традыцыйная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні традыцый, спрадвеку наяўных парадкаў і звязаных з імі прывілеяў.
Катэгорыя:Паліталогія Катэгорыя:Палітыка Катэгорыя:Права Катэгорыя:Сацыялогія Катэгорыя:Сацыяльная псіхалогія