Фелікс Якаўлевіч Беранштэ́йн (, , Украіна — ) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1938), прафесар (1935).
Біяграфія Скончыў Харкаўскі ветэрынарны інстытут у 1926 годзе, аспірантуру пры Харкаўскім медыцынскім інстытуце ў 1929 годзе. У 1930–1935 гг. прафесар кафедры біяхіміі Камянец-Падольскага зоатэхнічнага інстытута. У 1935—1941 і 1945—1971 гг. у Віцебскім ветэрынарным інстытуце — загадчык кафедрай арганічнай і біялагічнай хіміі, з 1972 г. прафесар. У 1941–1945 гг. загадчык кафедрай аналітычнай хіміі Куйбышаўскага індустрыяльнага інстытута. Адначасова ў 1934–1937, 1939–1941 і 1946–1954 гг. загадчык кафедрай біяхіміі Віцебскага медыцынскага інстытута.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па вывучэнні мікраэлементаў, іх ролі і значэнні ў жывёлагадоўлі, пытаннях клінічна-ветэрынарнай біяхіміі, фізічна-хімічных уласцівасцях біяарганічных рэчываў.
Некаторые працы Микроэлементы в физиологии и патологии животных. — Мн., 1966
Літаратура
— С. 286.
Спасылкі Беранштэйн, Фелікс Якаўлевіч (доктар біялагічных навук; 1904—1977) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскай дзяржаўнай зоаветэрынарнай акадэміі Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены КПСС