Эдвард Гараздоўскі (; 1843—1901) — варшаўскі дрэварытнік.

З 1863 года працаваў у часопісе «Tygodnik Ilustrowany», мастацкім кіраўніком якога ў той час быў Юліюш Косак. З цягам часу стаў найлепшым і амаль адзіным выканаўцам малюнкаў у гэтым часопісе. У 1873 годзе перайшоў у рэдакцыю «Kłosów». Пасля закрыцця часопіса ў 1890 годзе, вярнуўся ў «Tygodnik Ilustrowany».

Быў адным з найлепшых дрэварытнікаў свайго часу і аўтарам некалькіх сотняў высакаякасных дрэварытаў. Да найлепшых належаць тыя, што ствараліся паводля малюнкаў Юліюша Косака і Міхала Андрыёлі. Акрамя таго, ілюстраваў кнігі, у тым ліку раман «Мэір Эзофавіч» () Элізы Ажэшкі, «Старая байка» () Юзафа Крашэўскага, або «На перавале» () Станіслава Віткевіча.

Галерэя

Катэгорыя:Графікі Польшчы