Пётр Аляксе́евіч Дане́ліяКто есть кто: Данелия Пётр Алексеевич () — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1995). Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».
Біяграфія Нарадзіўся 23 студзеня 1920 года ў Махачкале (цяпер — Дагестан, Расія). Бацька быў вядомым у Махачкале майстрам-шаўцом, маці была краўцом. Сям’я была даволі заможная, Пётр мог дазволіць сабе захапленне мастацтвам, яшчэ хлопчыкам наведваў мастацкую студыю для дарослых.
У 1938—1939 гадах вучыўся Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 годаhttps://socrealizm.com.ua/gallery/artist/daneliia-pa-1920.
Прызваны ў РСЧА, у 1939 годзе стралком-аўтаматчыкам 212-га стралковага полка, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. У ліпені 1940 года 212-ы стралковы полк 49-й дывізіі быў пераведзены на сталую дыслакацыю ў раён г. Высокае, ст. Чаромха Брэсцкай вобласці. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пэўныя падраздзяленні 212-га палка траплялі ў акружэнне. У чэрвені 1941 года пад Бабруйскам Пётр Данелія трапіў у палон. Быў у лагеры ваеннапалонных, потым на сельгаспрацах у прыватнай гаспадарцы на тэрыторыі Польшчы. Палон пакінуў адбітак на ўсім яго жыцці.
З 1945 года жыў у Брэсце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1949 года. Пэўны час быў галоўным мастаком горада ў Брэсце. Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарсавета. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, узначальваў яе ў 1992—1994 гадах.
Бацька мастака Леаніда Данелія.
Памёр 6 кастрычніка 2012 года ў Брэсце. Пахаваны ў Брэсце на Паўночных могілках.
Творчасць Працаваў у галіне станковага жывапісу (лірычны і эпічны пейзаж, партрэт, карціна, нацюрморт), а таксама манументальна-дэкаратыўнага роспісу, скульптуры, графікі і медальернага мастацтваhttp://visart.info. Значнае месца ў творчасці мастака займала тэма Вялікай Айчыннай вайны.
Творы П. Данеліі зберагаюцца ў музеях і карцінных галерэях, а таксама прыватных калекцыях Беларусі і шэрагу еўрапейскіх краін.
У 1946 годзе П. Данелія арганізуе ў Брэсцкім абласным Доме творчасці першую выстаўку. Быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (узначальваў яе ў 1992—1994 гг.). Пётр Данелія меў вялікі педагагічны вопыт. Ён быў першым выкладчыкам студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці, створанай ім у 1947 годзе.
Актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх вернісажах. За гады творчай дзейнасці персанальныя выстаўкі П. Данелія адбыліся ў Мінску і Маскве, у Вялікабрытаніі, Германіі, Балгарыі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы і Эстоніі. У 2010 годзе ў брэсцкім Мастацкім музеі дзейнічала выстава да 90-годдзя П. Данеліі, на ёй выстаўляліся 16 палотнаў мастака, у т.л. «Опаленная войной», «Портрет матери», «Октябрь» і «Грозовая тревожность». П. Данелія, калі дазваляла здароўе, прысутнічаў на адкрыцці кожнай мастацкай выстаўкі ў Брэсце.
Прызнанне Член Беларускага саюза мастакоў (1949) Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1995). Медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
Крыніцы
Літаратура Беларускі жывапіс [Выяўленчы матэрыял]: [камплект рэпрадукцый]. ― Мн., 1961. Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998. — Мн., 1998. Босак Д. На 93-м году жизни умер старейший художник Брестчины Петр Данелия // Брестская газета № 40 (512), 5-12 октября 2012. Данелія Пётр Аляксандравіч // — С. 36-37; Крэпак Б. «Мне б яшчэ дзясятак гадоў, каб закончыць свае карціны…» // Культура № 41 (1063), 13 кастр. 2012; Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Брестская область. В 2 кн. Кн. 1. — Мн., 2009. Хокимова А. Певец неба // Вечерний Брест, 22 января 2010.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь