thumb|Падчас ссылкі ў Іркуцку. Злева направа: Мар’ян Дубецкі, Генрык Вольф, Бенедыкт Дыбоўскі, Фелікс Зянковіч, Лявон Дамброўскі Фе́лікс Паўлавіч Зянко́віч (; , маёнтак Мокрае, цяпер у Пружанскім раёне — , ) — навуковец-прыродазнаўца, мемуарыст. Удзельнік паўстання 1863—64 гадоў.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1842 годзе ў маёнтку Мокрае Пружанскага павета. Навучаўся ў школах Пружаны і Беластоку. Падчас вучобы ў Пецярбургскім універсітэце (1859—1861) удзельнічаў у студэнцкім рухуЗянковіч Фелікс Паўлавіч // . Са жніўня 1862 ў Парыжы, дзе вывучаў прыродазнаўства і медыцыну.

Зблізіўся з польскай рэвалюцыйнай і расійскай дэмакратычнай эміграцыяй. У 1863 прыбыў з Лондану з марской экспедыцыяй паўстанцаў-эмігрантаў на караблі «Ward Jackson», які меў даставіць паўстанцам зброю, аднак быў адсочаны расійскім флотам.

Ад ліпеня 1863 у Вільні, намеснік ваеннага камісара Выканаўчага аддзела Літвы ў Вільні. 7 жніўня арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу. Пасля смяротнае пакаранне замененае на 12 гадоў катаргі ў Сібіры. Родавы маёнтак Мокрае быў канфіскаваны.

Да 1868 года перабываў ва Усоллі, пасля ў Іркуцку. Тут займаўся педадагічнай дзейнасцю, навучаючы дзяцей высланых калегаў. Супрацоўнічаў з купкай польскіх натуралістаў. Прымаў удзел у навуковых экспедыцыях Бенедыкта Дыбоўскага. Разам з яшчэ адным сасланым палякам Уронскім выконваў малюнкі да прац Чэрскага і Дыбоўскага. Аб'ездзіў у навуковых мэтах абшары Забайкальскага края.

У 1881 атрымаў дазвол на пасяленне ў Ноўгарадзе. Тут пазнаёміўся з беларускай паэткай Зоф'яй Трашчкоўскай (пс. Адам М-скі). Менавіта ў пісьмах да яго Зоф'я Трашчоўская змяшчала свае беларускамоўныя вершы, у той самы час друкуючыся ў прэсе па-польску. У 1882 пераехаў у Польшчу. У 1890—1902 быў адміністратарам маёнтку на Холмшчыне.

Канец жыцця правёў у Варшаве, напісаў успаміны пра марскую экспедыцыю паўстанцаў і само паўстанне. Пахаваны на могілках Павонзкі.

Літаратура

Зянковіч Фелікс Паўлавіч //

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Біёлагі Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў 1910 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве