Фатас Бечырай (, ; нар. , Печ, Косава і Мятохія) — чарнагорскі футбаліст касаварска-албанскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Чарнагорыі (2009—2022).
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў клубе «Беса» (Печ) у чэмпіянаце Косава, у 2008 годзе перайшоў у клуб чарнагорскай лігі «Будучнаст» (Падгорыца), з якім выйграў чэмпіянат Чарнагорыі ў сезоне 2007/08.
З 2010 па 2014 год выступаў у чэмпіянаце Харватыі ў складзе заграбскага «Дынама». У складзе гэтага клуба Бечырай тройчы выйграваў чэмпіянат і двойчы Кубак Харватыі. Прымаў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.
У 2014 годзе гуляў у складзе клуба «Чанчунь Ятай» у Суперлізе Кітая.
У студзені 2015 года Фатас Бечырай падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» ў статусе свабоднага агентаМинское "Динамо" подписало форварда сборной Черногории. Пагадненне было разлічана на 2 гады. Адразу замацаваўся ў якасці нападніка мінчан. Выдатна правёў першую палову сезона, забіўшы ва ўсіх турнірах 16 галоў. Аднак, пачынаючы са жніўня, калі Бечырай вызначыўся голам у браму «Цюрыха» ў Лізе Еўропы, доўгі час не мог забіць за «Дынама» (аднак двойчы вызначыўся за зборную Чарнагорыі). Няўдалая серыя перарвалася ў апошнім туры чэмпіянату 2015, калі Фатас сваім голам дапамог мінчанам перамагчы «Гомель» (2:1).
У студзені 2016 года Фатас пачаў рыхтавацца да новага сезона з мінскім «Дынама», але неўзабаве нападніку з-за фінансавых цяжкасцей мінчан было прапанавана шукаць новы клуб. 18 лютага было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Бечырая ў маскоўскае «Дынама»Московское "Динамо" официально объявило о подписании Фатоса Бечирая. Па выніках сезона 2015/16 маскоўскі клуб выбыўу ФНЛ, аднак праз год вярнуўся ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з расійскім клубам, далучыўся да бельгійскага «Мехелена», падпісаўшы кантракт на 3,5 гадыБечирай бесплатно перешел из московского «Динамо» в «Мехелен». Аднак, не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах, і ў жніўні 2018 года пакінуў бельгійскі клуб. У верасні 2018 года стаў іграком ізраільскага «Макабі» з Нетаніі.
У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у кракаўскую «Віслу»Экс-форвард минского «Динамо» Бечирай перешел в краковскую «Вислу». З лютага па чэрвень 2021 года на правах арэнды гуляў за ізраільскую «Бней Іегуду», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Астаны».
У студзені 2022 года вярнуўся ў Чарнагорыю, папоўніўшы склад клуба «Дэчыч». У студзені 2023 года перайшоў у «Морнар», а па заканчэнні сезона 2022/23 завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера З сакавіка 2009 года Фатас Бечырай з’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Бечырай таксама выказваў жаданне выступаць за зборную Косава, калі яна будзе афіцыйна прызнана і атрымае магчымасць выступаць у турнірах пад эгідай УЕФА і ФІФА. Аднак, нават пасля 2016 года, калі Косава было прынята ў ФІФА і УЕФА, працягнуў гуляць за Чарнагорыю.
Дасягненні Чэмпіён Чарнагорыі: 2007/08 Срэбраны прызёр чэмпіянату Чарнагорыі (2): 2008/09, 2009/10 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Чарнагорыі: 2008/09 Чэмпіён Харватыі (3): 2010/11, 2011/12, 2012/13 Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2011, 2012 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Харватыі: 2011/12 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2015 Пераможца Першынства ФНЛ: 2016/17 Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2021
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Косава Катэгорыя:Футбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Беса Печ Катэгорыя:Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Чанчунь Ятай Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Мехелен Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Нетанія Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Кракаў Катэгорыя:Ігракі ФК Бней Іегуда Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Дэчыч Тузі Катэгорыя:Ігракі ФК Морнар