Дзяніс Трапашка (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік і галоўны трэнер чэрвеньскага «Коласа».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які выступаў з 2009 года. Улетку 2011 года стаў іграком клуба «Смалявічы» (пазней стаў называцца «Смалявічы-СТІ»), якому ў сезоне 2012 дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе, а сам з 38 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. На наступны год разам са смалявіцкім клубам дэбютаваў у Першай лізе, усяго забіў 11 галоў за сезон.
Перад пачаткам сезона 2014 быў на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У ліпені 2014 года ўсё ж такі перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ» на правах арэнды«Торпедо-БелАЗ» подписало украинца Даценко и арендовало Трапашко. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 жніўня 2014 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць мінскага «Дынама» (выніковы лік 0:0). Пазней з’яўляўся на полі яшчэ ў шасці матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2015 года канчаткова перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»«Торпедо»-БелАЗ подписало контракт с Трапашко. Рыхтаваўся разам з жодзінцамі да сезона 2015, аднак з-за высокай канкурэнцыі ў атацы «Тарпеда-БелАЗ» быў у красавіку 2015 года аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да канца года«Славия» арендовала Трапашко. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 10 ліпеня 2015 года аформіў дубль у браму барысаўскага БАТЭ (выніковы лік 3:5).
У студзені 2016 вярнуўся з арэнды ў «Тарпеда-БелАЗ»Трапашко и еще три футболиста «Торпедо-БелАЗ» вернулись из аренд, але ўжо ў лютым пакінуў клуб па заканчэнні кантракта і накіраваўся ў «Смалявічы-СТІ»Трапашко покинул «Торпедо-БелАЗ». Аднак, неўзабаве вярнуўся ў склад «Тарпеда-БелАЗ»Денис Трапашко вернулся в «Торпедо-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў новы кантракт з клубамУкраинский хавбек Сергей Шаповал подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ». У сезоне 2016 з’яўляўся на полі рэдка, у асноўным выходзячы на замену.
У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубамТрапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со «Славией». У першай палове сезона 2017 быў адным з асноўных нападнікаў, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Сезон 2018 пачынаў у стартавы складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У гэтым сезоне дапамог камандзе выйграць Першую лігу і вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2019 толькі чатыры разы згуляў за асноўную каманду, часцей выступаў за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»Трапашко покинул «Славию» і неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»Трапашко перешел в «Белшину», дзе звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб.
У пачатку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў асноўным нападнікам. У сакавіку 2021 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», якому па выніках сезона 2021 дапамог выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубамЯсинский стал игроком «Макслайна», два игрока продлили контракты, карьеру в Рогачеве продолжит Баланович, аднак у сакавіку па сямейных абставінах пакінуў каманду і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа». У сакавіку 2023 года стаў таксама галоўным трэнерам чэрвеньскай каманды.
У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2019 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012 Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012 (38 галоў)
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 Д3 Зорка-БДУ 23 9 2010 Д3 Зорка-БДУ 33 15 2011 (1) Д3 Зорка-БДУ 14 12 2011 (2) Д3 Смалявічы-СТІ 11 7 2012 Д3 Смалявічы-СТІ 34 38 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 29 11 2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 12 3 2014 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 7 0 2015 Д1 Славія 14 4 2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ 13 1 2017 Д1 Славія 22 3 2018 Д2 Славія 25 4 2019 (1) Д1 Славія 4 0 2019 (2) Д2 Белшына 12 0 2020 Д2 Нафтан 23 5 2021 Д3 Макслайн 13 9 2022 Д3 Колас 14 10
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Чэрвень Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Колас Чэрвень