Свята-Кацярынінская царква — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў 1822 годзе з цэглы ў вёсцы Гадзічава Гомельскага раёна.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура Цэнтрычны квадратны ў плане аб’ём завершаны драўляным чатырохгранным плоскім барабанам. Галоўны і бакавыя фасады вылучаныя чатырохкалоннымі порцікамі дарычнага ордара, алтарны — рызалітам. Храм перакрыты пакатым шматгранным шатром. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёныя дзвюма ярусамі лучковых аконных праемаў з замковым каменем у ліштвах, аперазаныя міжпаверхавай цягай і прафіляваным карнізам з сухарыкамі.

Інтэр’ер

У цэнтральную залу з плоскай столлю чатырма шырокімі аркамі раскрываюцца вузкія памяшканні прытвора, прыдзелаў з самастойнымі ўваходамі і апсіды, па баках якой вылучаныя невялікія рызніцы абапал апсіды, дзякоўская і хрысцільня — абапал прамавугольнага прытвора. Столь абапіраецца на 4 вуглавыя пілоны, цераз якія перакінуты аркі.

Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гомельскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Гадзічава Катэгорыя:1822 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі