Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў (, Смаленск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Беларусі (2000—2009).
Біяграфія Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з 1976 года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 6 красавіка 2009 года.
27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Кіраваў федэрацыяй да 21 студзеня 2010 года.
Санкцыі, абвінавачванні Навумаў быў уключаны ў санкцыённыя спісы ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб) і ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС).
Згодна з рашэннем Еўрапейскага Саюза, Навумаў «не прыняў меры па расследаванні справы аб адкрытых знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага ў Беларусі ў 1999—2000 гадах (…) у якасці міністра унутраных спраў ён адказваў за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрацый да выхаду на пенсію 6 красавіка 2009 года па стане здароўя».
Таксама Навумаў знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі і Швейцарыі.
Паводле двух журналісцкіх расследаванняў, Навумаву належыць 75 % зарэгістраванай у Маскве кампаніі «Зорка Фуд», якая гандлюе збожжам у акупаваным Марыупалі і вывозіць яго ў тым ліку праз БеларусьКак самый зловещий лукашенковский экс-министр становится одним из крупнейших бизнесменов оккупированного Мариуполя.
Узнагароды ордэн «За асабістую мужнасць», ордэн «За службу Радзіме» III ступені, шэраг медалёў.
Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Андрэй Ляховіч — Адстаўка — наступства значных зменаў
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь) Катэгорыя:Старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС