Хайле Гебрэселасіе (, ; нар. , Асэла, правінцыя Арсі, Эфіопія) — эфіопскі стаер і марафонец. Двухразовы алімпійскі чэмпіён і чатырохразовы чэмпіён свету ў бегу на 10 000 метраў, чатырохразовы чэмпіён свету ў закрытых памяшканнях на дыстанцыях 1500 і 3000 метраў. З 1994 года ўсталяваў 27 сусветных рэкордаў на бегавых дыстанцыях, пачынаючы ад 2000 метраў і заканчваючы марафонам. У цяперашні час мае сусветныя рэкорды ў бегу на 20 000 метраў і бегу за гадзіну.

Прызнаны найлепшым лёгкаатлетам свету 1995 і 1998 гадоў па версіі часопіса Track & Field News, найлепшым лёгкаатлетам свету па версіі ІААФ 1998 года. Лаўрэат прэмій «Спартсмен года AIMS» 2006, 2007 і 2009 гадоў і «Самы хуткі час AIMS» 2007 і 2008 гадоў.

У лістападзе 2021 года Хайле Гебрэселасіе знаходзіцца на фронце бітвы ў Эфіопіі супраць паўстанцаў Тыграй.

Катэгорыя:Ганаровыя дактары Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Эфіопіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Эфіопіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Марафонцы Эфіопіі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Кавалеры Алімпійскага ордэна