Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД) — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў 1992—2024 гадах у Мінску.
Гісторыя Заснаваны ў 1992 годзе рашэннем савета народных дэпутатаў Ленінскага раёна Мінска (пратакол № 14 ад 14.07.1992), ініцыятывай акадэміка Сяргея Сяргеевіча АтаеваИстория Института // Официальный сайт ИПД. У 2004 годзе ВНУ атрымала назву «Прыватная ўстанова адукацыі „Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці“».
Да 2011 года Інстытут займаў два будынкі: акрамя асноўнага на вул. Серафімовіча, 11, заняткі праводзіліся на вул. Пляханава, 8. З 2011 года ўстанова месціцца толькі ў будынку па вул. Серафімовіча каля самай станцыі метро «Пралетарская».
З 2014 года Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляецца афіцыйным цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва і зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у якасці базавага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва (пасведчанне № 45 ад 30 лістапада 2014 года).
З 2015 года ІПД дае студэнтам дзённага аддзялення месцы ў інтэрнатах, якія знаходзяцца ў арандаваных памяшканнях на вул. Серафімовіча, 8а, Судмаліса 7 (інтэрнат БДПУ) і некалькіх іншых месцах Мінска.
Інстытут мае ліцэнзіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй першай ступені (бакалаўрыят) па спецыяльнасцях: «Сучасныя замежныя мовы», «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам», «Бізнес-адміністраванне», «Эканоміка і кіраванне турыстычнай індустрыяй», «Камерцыйная дзейнасць», «Маркетынг», «Турызм і гасціннасць». Максімальна магчымая колькасць студэнтаў вочнай (дзённай) формы навучання, вызначаная міністэрствам для інстытута, складае 750 чалавек, завочнай формы навучання — 2000 чалавек.
У пастанове калегіі Мінадукацыі РБ № 1 ад 19.01.2024 было адзначана: «У шэрагу ўстаноў адукацыі прыватнай формы ўласнасці не забяспечваюцца неабходныя ўмовы дзейнасці моладзевых грамадскіх аб’яднанняў», — сярод гэтых устаноў згаданы ІПДПастанова калегіі Міністэрства адукацыі РБ ад 19.01.2024 № 1, с. 2.
Заснавальнікі і кіраўніцтва інстытута прынялі рашэнне спыніць адукацыйную дзейнасць з 1 верасня 2024 года. Рашэнне было апублікавана 24 чэрвеня 2024 года. Прыём абітурыентаў быў спынены, студэнты другога і старэйшых курсаў пераведзены ў іншыя ВНУ (БДЭУ, МДЛУ і іншыя)По вопросам перевода… // Сайт ИПД. Агулам было пераведзена каля 500 студэнтаўМинобр: о преподавателях закрытых вузов были запросы из других университетов // Точка BY, 08.09.2024.
Вядомыя асобы ІПД Сяргей Атаеў — беларускі акадэмік, заснавальнік ВНУ; Міхаіл Грабоўскі — беларускі хакеіст — выпускнік 2012 годаХакей. Міхаіл Грабоўскі: другая вышэйшая! // Прессбол. Антон Матолька — блогер, грамадскі актывіст, выпускнік 2013 годаПаводле даных яго старонак у сацыяльных сетках
Выданні ІПД Весці Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, навукова-практычны часопіс, які публікуецца ў чэрвені і снежні кожнага года; Студэнцкая газета «World of Wisdom»Студэнцкая газета «World of Wisdom» , выдаецца як альманах; Зборнік навуковых артыкулаў «Эканоміка і прадпрымальніцтва» Зборнік , выдаецца штогод.
Цікавыя факты Студэнты ІПД прымалі ўдзел у стварэнні зборніка дакументаў па гісторыі ЗША ў беларускім перакладзеГісторыя ЗША ў дакументах.
Крытыка і водгукі У 2009 годзе шэраг студэнтаў Інстытута правялі анлайн дыскусію УКантакце пра тое, што ім падабаецца і не падабаецца ў ІПД. У асноўным крытыкаваліся тэхнічныя нязручнасці: марудны інтэрнэт, праблемы з ліфтам. Адносіны да супрацоўнікаў і студэнтаў былі неадназначнымі і месцамі суб’ектыўнымі.
31 кастрычніка 2013 года рэктар Інстытута Віктар Цыбоўскі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» . Акрамя гэтага, уласна Інстытут мае шэраг ліцэнзій і сертыфікатаў, якія сведчаць пра адпаведнасць дзейнасці ВНУ дзяржаўным стандартам Беларусі.
З іншага боку ў Сеціве кіраўніцтва Інстытута крытыкуецца за аўтарытарны падыход да выкладчыкаўТэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 г. // Блог Андрэя Берастоўскага.
Спасылкі Сайт інстытута Старонка інстытута УКантакце Старонка кафедры тэорыі і практыкі перакладу з заданнямі для студэнтаў-завочнікаў Інстутут прадпрымальніцкай дзейнасці паводле ўспамінаў яго былога выкладчыка
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:1992 год у Мінску