Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч (, вёска Стрыжава, Бешанковіцкі раён — 2005) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1977). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія Скончыў БДУ (1949) і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). У 1944—1948 гг. на камсамольскай рабоце, з 1950 г. выкладчык Мінскай ВПШ, з 1958 г. першы сакратар Ленінскага РК КПБ г. Мінска, з 1960 г. сакратар Мінскага гаркама КПБ, з 1962 г. загадчык аддзела Мінскага прамысловага абкама КПБ. У 1964—1969 гг. сакратар Мінскага абкама КПБ, у 1969—1977 гг. загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. У 1977—1993 гг. рэктар Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. З 1993 г. прафесар кафедры славянскай гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аўтар навуковых прац па гісторыі, народнай асвеце і педагогіцы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1990 гг.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Дружбы Народаў, 12 медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Рэктары БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Сакратары Мінскага абкама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ