Я́раш Малішэ́ўскі (, Мінск) — беларускі музыка, гісторык, фалькларыст, літаратар, калекцыянер.

Біяграфія Нарадзіўся 4 жніўня 1973 года ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», супрацоўнікам Беларускага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Францішка Скарыны.

Аўтар першага ў краіне сістэматызаванага выдання для дзяцей пра народныя музычныя інструменты «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (у суаўтарстве з Аксанай Спрынчан). На думку літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай кніга стала адной з лепшых кніг 2010 года.

Музычная творчасць Выступае як бард, фолк-выканаўца. У сваіх выступах і запісах выкарыстоўвае інструменты: гітара, дуда, лера, перкусія, дудкі, жалейкі, акарыны, пішчыкі, чароткі, арган, мандаліна і іншыя.

Удзельнік гурту «Paparać» (раней — «Pete-Paff»). Супрацоўнічае як аўтар і выканаўца з гуртамі «N.R.M.», «P.L.A.N.», «Garadzkija», «Аляксандра і Канстанцін», «Krona», «Madera Hard Blues» і інш.. З 2019 года фольк-гурта «Astroūna».

Аўтар слоў і музыкі песні «Застольная песня» да фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2020 г.). Таксама выконваў ў фільме сола на аўтэнтычных інструментах.

Сольная дзейнасць: «Жыць для Беларусі». Трыб’ют Ларысы Геніюш. «Песьні з-за кратаў». Трыб’ют Сяргея Новіка-Пяюна. «Песьні свабоды-3».

Гісторыка-даследчая дзейнасць

Яраш Малішэўскі – арганізатар шматлікіх фальклорных экспедыцый па Беларусі. У сваёй творчасці нярэдка выкарыстоўвае народныя і старажытныя песні ва ўласнай апрацоўцы.

Даследчык архіўных дакументаў часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Як гісторык друкаваўся ў часопісах «Беларуская мінуўшчына», «Прырода», «Маладосць», «Вясёлка», газетах «Наша Ніва», «Голас Радзімы», «Туризм и Отдых», зборніку «Вяртаньне», і інш.. Аўтар гістарычнага даследавання пра жыццё Эміліі Плятэр.

Сям’я Паходзіць са шляхецкага роду Малішэўскіх. Меў шлюб з беларускай паэткай Аксанай Спрынчан, дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан).

Узнагароды 2016 — літаратурная прэмія «Блакітны свін»; за цікавыя праекты, праведзеныя цягам году, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі.

Фільмаграфія ГодНазва фільмаРоля2020«Авантуры Пранціша Вырвіча»Музыка

Бібліяграфія

Спасылкі

Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Гітарысты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны