Пётр Мікалаевіч Герасімовіч (, в. Танежыцы, Слуцкі раён — ) — беларускі мастак-графік і мастацтвазнавецГерасімовіч Пётр Мікалаевіч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Танежыцы Слуцкага павета. У 1933 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў І. Ахрэмчыка і У. Хрусталёва. Да 1941 г. выкладаў маляванне ў Мазырскім педтэхнікуме.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, з 1954 па 1982 гг. — на пасадзе загадчыка аддзела рускага і беларускага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1956 г.
Творчасць
Творчыя работы выкананы пераважна ў тэхніцы лінагравюры, з іх найбольш вядомы «Год 1919», «Год 1930», партрэты Я. Купалы і Я. Коласа (1981), партрэт мастака В. Бялыніцкага-Бірулі. Працаваў у галіне экслібрысу.
Аўтар прац па беларускаму выяўленчаму мастацтву: «Изобразительное искусство Белорусской ССР» (у сааўтарстве, М. 1957), «Дзяржаўны мастацкі музей БССР» (у сааўтарстве, Мн. 1976), «Нацюрморт» (Мн. 1982), «Мастацтва, народжанае Кастрычнікам», манаграфіі пра мастакоў Я. А. Зайцава (М. 1958) і А. М. Тычыну (Мн. 1961).
Яго творы знаходзяцца ў зборы Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Літаратура
Ціткоўскі І. А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006) Государственные архивы Республики Беларусь (1944—1997) : краткий справочник. ― Минск, 2000. (1Н//210538(039)) Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998.
Спасылкі
Герасімовіч Пётр Мікалаевіч
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Графікі Беларусі