«Сёмы сын» () — фэнтэзійны фільм рэжысёра Сяргея Бадрова-старэйшага па матывах рамана Джозефа Дылейні «Вучань ведзьмака» — першага з серыі «The Wardstone Chronicles». У галоўных ролях — Бен Барнс, Джэф Брыджэс і Джуліяна Мур. Прэм’ера адбылася 17 снежня 2014 года ў Францыі.
Сюжэт У часы далёкага мінулага было вызвалена зло, якое распаліла вайну паміж звышнатуральнымі сіламі і чалавецтвам. Майстар Грэгары (Джэф Брыджэс) — вядзьмак, які зняволіў злую магутную ведзьму Маці Малкін (Джуліяна Мур) дзясяткі гадоў назад. Але цяпер яна збегла і жадае адпомсціць. Сабраўшы сваіх паслядоўнікаў, Маці Малкін рыхтуецца абрынуць свой страшны гнеў на ўвесь свет. Толькі адно стаіць на яе шляху: Майстар Грэгары.
На смяротнай сустрэчы Грэгары сутыкаецца твар у твар са злом, якое, як ён заўсёды баяўся, калі-небудзь вернецца. Цяпер у яго ёсць час толькі да наступнай поўні, каб зрабіць тое, на што звычайна патрэбны гады: навучыць новага вучня Тома Уорда (Бен Барнс) — сёмага сына ваяваць з цёмнай магіяй, якая адрозніваецца ад любой іншай. Адзіная надзея чалавецтва ўскладзена на сёмага сына сёмага сынаLegendary | Seventh Son .
У ролях Бен Барнс — Том Уорд Алісія Вікандэр — Эліс Джэф Брыджэс — Майстар ГрэгарыJeff Bridges to Play Exorcist in THE SEVENTH SON Джуліяна Мур — Маці МалкінJulianne Moore Joins Jeff Bridges in THE SEVENTH SON Кіт Хэрынгтан — Уільям Брэдлі'Game of Thrones' thesp joins 'Seventh Son' Джыман Хонсу — Раду Джэйсан Скот Лі — Ураг Алівія Уільямс — маці ТомаOlivia Williams Set To Star in Legendary Pictures’ ‘The Seventh Son’ Анцье Траўэ — Кашчавая Лізі'Steel' thesp Traue begets 'Seventh Son'''
Здымкі Здымкі пачаліся 19 сакавіка 2012 года і праходзілі ў Ванкуверы і Лос-Анджэлесе‘Seventh Son’ Begins Filming; Official Synopsis ReleasedSeventh Son (2013) — Filming Locations.
На ролю Тома Уорда разглядаліся Алекс Петыфер, Шайла Фернандэс, Сэм Клафлін, Калеб Лэндры Джонс і Джэймс ФрэшвілThe Seventh Son Locks Cast, Title Young Hollywood lines up for 'Seventh Son'. Прэтэндэнткамі на ролю Эліс былі Джэніфер Лоўрэнс, Дыяна Агран, Імаджэн Путс і Фелісіці Джонс.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2014 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Канады 2014 года Катэгорыя:Фільмы Кітая 2014 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2014 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы-баевікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-баевікі Канады Катэгорыя:Фільмы-баевікі Кітая Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Канады Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Кітая Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Канады Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Кітая Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі ў 3D Катэгорыя:Фільмы Канады ў 3D Катэгорыя:Фільмы Кітая ў 3D Катэгорыя:Фільмы IMAX Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Марка Белтрамі Катэгорыя:Universal Pictures Катэгорыя:Legendary Pictures