Блюз ( ад blue devils — меланхолія, сум) — першапачаткова — сольная лірычная песня амерыканскіх неграў, пасля — кірунак у музыцы.
Блюз з'явіўся ў другой палове 19 ст. ў ЗША. У пачатку 20 ст. сфарміраваўся так званы класічны, або гарадскі блюз, у аснове формы якога ляжаў 12-тактавы перыяд з агульнай схемай гарманічных паслядоўнасцей: першая 4-тактавая фраза — T, другая — S, трэцяя — D і T. Такі перыяд адпавядае трохрадковай вершаванай страфе. Блюз атрымаў шырокае развіццё ў 1960-я гады 20 ст.
Першапачаткова блюз уяўляў сабой выключна «чорную» музыку, якая выконвалася неграмі для неграў. Ён выконваўся ў суправаджэнні банджа, гітары, пазней — фартэпіяна або інструментальнага ансамбля. Пасля блюз аб'яднаўся з народнай музыкай белых пасяленцаў (стыль «кантры», які, у сваю чаргу, сыходзіць каранямі ў кельцкую музыку) і іншымі стылямі, і сам падзяліўся на некалькі выразна аформленых галін.
Для мелодыкі блюза характэрна апытальна-зваротная структура і выкарыстанне блюзавага ладу. У лірычных тэкстах мноства блюзаў знайшла адлюстраванне тэма сацыяльнага і расавага прыгнёту.
Станаўленню блюза як кірунка спрыяла творчасць «чорнага» кампазітара Уільяма Хэндзі («Мемфіс-блюз», 1912; «Сент-Луіс-блюз», 1914). Выканаўцамі класічных блюзаў былі Ма Рэйні, Ч. Хілл, Б. Сміт і іншыя.
Блюз аказаў велізарны ўплыў на фарміраванне джаза і поп-музыкі. Элементы блюза выкарыстоўвалі кампазітары 20 ст.
Народны блюз (folk blues) Асноўныя прадстаўнікі
Лідбэллі (Leadbelly) «Вялікі» Біл Брунзі (Big Bill Broonzy) «Сляпы» Блэйк (Blind Blake) Місісіпі Джон Хэрт (Mississippi John Hurt) «Сляпы» Бой Фуллер (Blind Boy Fuller) «Сонны» Джон Эстэс (Sleepy John Estes) Сонні Тэры (Sonny Terry) Браўні Макгі (Brownie McGhee) Гюс Кеннон (Gus Cannon) Сэм Колінз (Sam Collins) Фрэнк Стоўкс (Frank Stokes) Джым Джэксан (Jim Jackson)
Госпел блюз «Сляпы» Вілі Джонсан (Blind Willie Johnson) «Вялебны» Гары Дэвіс (Reverend Gary Davis)
Кантры-блюз (country blues) Асноўныя прадстаўнікі
Класічны кантры-блюз
Генры Томас (Henry Thomas) «Сляпы» Лемон Джэферсан (Blind Lemon Jefferson) «Сляпы» Вілі Мактэлл (Blind Willie McTell) Фуры Люіс (Furry Lewis)
Блюз Дэльты Місісіпі
Чарлі Паттон (Charley Patton) Сон Хаус (Son House) Кокомо Арнольд (Kokomo Arnold) Вілі Браўн (Willie Brown) Скіп Джэймс (Skip James) Бука Уайт (Bukka White) Роберт Джонсан (Robert Johnson) Томі Маккленан (Tommy McClennan) Місісіпі Фрэд Макдаўэл (Mississippi Fred McDowell) Мемфіс Мінні (Memphis Minnie)
Гарадскі блюз (urban blues) Асноўныя прадстаўнікі
Лоні Джонсан (Lonnie Johnson) Лерой Карр (Leroy Carr) Скрэпер Блэквел (Scrapper Blackwell)
Гл. таксама Спіс блюзавых музыкантаў
Катэгорыя:Музычныя жанры
Катэгорыя:Афраамерыканская музыка Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы