Алякса́ндра Мікала́еўна Бо́рціч (, нар. , Светлагорск, Гомельская вобласць) — , выканаўца роляў у мастацкіх фільмах. Жыве і працуе ў Расіі. Вядома па фільмах «Як мяне завуць» (2014), «Духлес 2» (2015), «Вікінг» (2016).
Біяграфія Да 3-гадовага ўзросту жыла ў Светлагорску, затым, пасля разводу бацькоў — у Гродне ў бабулі (да паступлення ў школу). Затым маці забрала яе да сябе ў Маскву. Калі Аляксандры было 10 гадоў, маці другі раз выйшла замуж.
Скончыла ў Маскве сярэднюю школу і музычную школу (саксафон). У 9—10 класах займалася ў тэатральнай студыі. У школьныя гады захаплялася цяжкім рокамАляксандра Бортич: Біяграфія, ролі і фільмы актрысы . Пасля заканчэння школы паступала ў тэатральны інстытут, але не прайшла па конкурсе; працавала афіцыянткай.
У 2014 годзе у выніку конкурснага адбору маладых выканаўцаў атрымала галоўную ролю ў псіхалагічнай драме «Як мяне завуць» (рэж. Н. Сайфулаева)Маслюкоў, Т. Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах // Гомель гражданский. 2014.01.22. Фільм атрымаў галоўны прыз на XI міжнародным кінафестывалі «Балтыйскія дэбюты» (Светлагорск, Калінінградская вобл.) і спецыяльны прыз «За лёгкае дыханне і мастацкую цэльнасць» на XXV-ым адкрытым расійскім кінафестывалі «Кінатаўр» (Сочы, Краснадарскі край). Кінакарціна была паказана на XX-ым міжнародным фестывалі фільмаў пра правы чалавека «Сталкер» у Маскве і на міжнародным кінафестывалі ў Сан-Сабасцьяне (Іспанія).
Фільмаграфія
Прызы Прыз за лепшую жаночую ролю (разам з Марынай Васільевай) на XXII фестывалі расійскага кіно () в г. Анфлёр (дэпартамент Кальвадос, рэгіён Нармандыя, Францыя), 2014 — за ролю ў фільме «Як мяне завуць». Прыз імя Аляксандра Абдулава «За лепшую жаночую ролю ў расійскім дэбютным фільме» (разам з Марынай Васільевай) на XIII міжнародным фестывалі кінематаграфічных дэбютаў «Дух агня» ў г. Ханты-Мансійску, 2015 — за ролю ў фільме «Як мяне завуць». Прыз «Лепшая жаночая роля другога плану» XXII-га Міжнароднага фестывалю акцёраў кіно «Сузор'е», які праводзіць Гільдыя акцёраў кіно Расіі, 2015 — за ролю ў фільме «Духлес 2».
Спасылкі Вельмакина, А. Девушка с характером: Александра Бортич о роли в «Как меня зовут» и «тупых» героинях // Buro24/7. 2014. 9 декабря. Познер, В. «Пошла на педикюр, а там по телевизору — «Леон». Бортич — Познеру // interviewrussia.ru. — 2016. — 28 марта.