Юрый Васюцін (нар. , , БССР) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Віцебск».
Клубная кар’ера Выхаванец віцебскага футбола, з 1996 года выступаў за мясцовы клуб (у розны час называўся «Лакаматыў-96», «Лакаматыў» і «Віцебск»). Некаторы час выступаў за фарм-клуб «Лакаматыва-96» — «Лакаматыў» — у ніжэйшых лігах. З сезона 2000 трывала замацаваўся ў асноўнай камандзе, хоць неаднаразова саступаў месца ў аснове іншым брамнікам.
У ліпені 2010 года ў кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» выйшаў на замену ў канцы матча ў якасці палявога іграка і забіў гол, які дапамог «Віцебску» атрымаць перамогу 3:2 і прайсці ў наступны раўндСмотрите, как вратарь "Витебска" забил победный гол в кубковом матче. ВИДЕО.
Пасля зыходу ўлетку 2011 года Дзмітрыя Гушчанкі ў мінскае «Дынама» Юрый Васюцін застаўся асноўным брамнікам каманды. Разам з «Віцебскам» вылецеў у Першую лігу па выніках сезона 2011, на працягу трох сезонаў у Першай лізе толькі на паўгады саступаў месца асноўнага брамніка Андрэю Шчарбакову. Па выніках сезона 2014 (у якім правёў усе 30 матчаў чэмпіянату) дапамог «Віцебску» вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
Да сезона 2015 пачынаў рыхтавацца разам з віцебскай камандай, але ў лютым 2015 года пакінуў «Віцебск»Юрий Васютин. Витязь на распутье. 26 красавіка 2015 года на Віцебскім ЦСК перад матчам «Віцебска» супраць «Нафтана» адбылася цырымонія провадаў Васюціна з футбола«Витебск» – «Нафтан». Перед матчем состоится церемония проводов Юрия Васютина из футбола. На той момант ён ужо увайшоў у трэнерскі штаб першалігавай «Оршы».
У ліпені 2015 года Васюцін зноў апынуўся ў «Віцебску», заняўшы пасаду трэнера брамнікаўЮрий Васютин будет тренировать вратарей в "Витебске".
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2003
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1996 Д2 Лакаматыў 12 -13 1997 Д1 Лакаматыў-96 5 -2 1997 Д2 Лакаматыў 15 -23 1998 Д3 Лакаматыў 12 -10 1999 Д3 Лакаматыў 22 -23 2000 Д1 Лакаматыў-96 20 -30 2001 Д1 Лакаматыў-96 9 -22 2002 Д1 Лакаматыў-96 13 -33 2003 Д2 Лакаматыў 12 -9 2004 Д1 Лакаматыў 9 -16 2005 Д2 Лакаматыў 27 -21 2006 Д1 Лакаматыў 13 -12 2007 Д1 Віцебск 8 -8 2008 Д1 Віцебск 8 -3 2009 Д1 Віцебск 18 -28 2010 Д1 Віцебск 12 -14 2011 Д1 Віцебск 18 -26 2012 Д2 Віцебск 28 -30 2013 Д2 Віцебск 15 -13 2014 Д2 Віцебск 30 -30
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі