Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Краснае (Маладзечанскі раён). Помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1912 годзе. У 1988—1990 гадах касцёл рэстаўраваны, дзейнічае.

Архітэктура

Трохнефная аднавежавая базіліка з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. У цэнтры галоўнага фасаде трох’ярусная чацверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі з пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход аформлены стральчатым парталам, над якім размешчанае круглае акно-«ружа». Бакавыя фасады рытмічна члянёныя здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай з невялікай вежачкай. Перакрыцце ўнутранай прасторы скляпеністае на чатырох слупах.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Краснае (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:1912 год у Беларусі