Іаган Якаб Гекель (; 23 студзеня 1790, Мангейм — 1 сакавіка 1857, Вена) — нямецкі заолаг і іхтыёлаг.

Біяграфія Атрымаўшы адукацыю па сельскай гаспадарцы, Гекель прысвяціў сябе прыродазнаўчым навукам, а дакладней батаніцы і арніталогіі. Лічыўся выдатным ілюстратарам і таксідэрмістам.

Супрацоўнічаў з іншымі выдатнымі іхтыёлагамі свайго часу.

Вядомасць атрымала работа Гекеля над калекцыяй цыхлід свайго калегі Іагана Натэрара, якую той сабраў пад час паездак па Бразіліі. Адзін з відаў цыхлідаў — Acarichthys heckeli — атрымаў назву ў гонар Гекеля.

Памёр у 67-гадовым узросце ад інфекцыі, атрыманай, магчыма, пад час працы над шкілетам кіта.

Навуковая праца Heckel/Kner: Die Süßwasserfische der österreichischen Monarchie, 1858

Літаратура Matthias Svojtka, Luitfried Salvini-Plawen & Ernst Mikschi (2009): Biographischer Abriss zu Johann Jakob Heckel (1790—1857).- Österreichs Fischerei 62 (11/12): 285—288

Спасылкі

Катэгорыя:Заолагі Германіі Катэгорыя:Іхтыёлагі