Сі́дараўка (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падгор’еўскага сельсавета. За 12 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва.
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., да 26 сакавіка 1987 года — у склад Кадзінскага сельсавета (у 1965—1983 гадах — Дарскі сельсавет)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Гісторыя Згадваецца ў 1611 годзе як вёска ў складзе Вяйнянскага войтаўства Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛVUB RS, b. F4-A1951. Меркавана ў XVII ст. знікае, каб адрадзіцца на тым самым месцы ў XX ст.
Насельніцтва 2010 год — 24 чалавекі 2007 год — 17 жыхароў, 13 гаспадарак 1999 год — 21 чалавек
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Падгор’еўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна