thumb|Тыргартэн у адміністрацыйнай акрузе Мітэ thumb|Краявід паўднёвай часткі раёна Тыргартэн thumb|Жылыя лодкі на Ландвер-канале Тыргартэн ( — «заасад») — раён Берліна ў складзе адміністрацыйнай акругі Мітэ. У сваіх цяперашніх межах раён з'явіўся ў 2001 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы.
Размяшчэнне На поўначы мяжа адміністрацыйнага раёна Тыргартэн праходзіць па рацэ Шпрэе, на паўночным захадзе, поўначы і паўночным усходзе Тыргартэн мяжуе з новым раёнам акругі Мітэ Ганзафіртэль, раёнамі Моабіт і Мітэ, якія як і Тыргартэн уваходзяць у склад акругі Мітэ. На захадзе раён Тыргартэн мяжуе з раёнам Шарлотэнбург адміністрацыйнай акругі Шарлотэнбург-Вільмерсдорф. З поўдня да Тыргартэна прылягае Шонеберг акругі Тэмпельгоф-Шонеберг, з паўднёвага ўсходу — Кройцберг акругі Фрыдрыхсгайн-Кройцберг. Значную частку раёна займае парк Вялікі Тыргартэн, а Малы Тыргартэн, размешчаны паміж вуліцамі Турмштрасэ () и Альт-Моабіт (), знаходзіцца ўжо ў раёне Моабіт.
Славутасці парк Вялікі Тыргартэн з плошчай Вялікая Зорка і калоннай Перамогі Дом культур свету Берлінскі заапарк Патсдамская плошча Культурфорум палац Бельвю Пасольства Швейцарыі ў Германіі Мемарыял загінулым савецкім воінам у Тыргартэне Мемарыял гомасексуалам — ахвярам нацызму Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы ў Берліне
Гл. таксама Спіс адміністрацыйных акруг і раёнаў Берліна
Спасылкі
Катэгорыя:Раёны Берліна
Катэгорыя:Мітэ (акруга)