Касцёл Святога Міхаіла — каталіцкі храм у в. Луконіца (Зэльвенскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока 1782 г.

Архітэктура

Касцёл

Касцёл аднанефны, з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны вялікім шмат'ярусным франтонам, які аздоблены магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордара. Плоскасці сцен прарэзаныя невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсіды з плоскімі пілястрамі па вуглах завершаны атыкам, дабудаваным у пачатку XX ст.

Званіца

Побач з касцёлам трох'ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы ўпрыгожаныя плоскімі пілястрамі па вуглах, завершаныя карнізамі. Дах шатровы, крывалінейнага абрысу.

Літаратура Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5. Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 265-266.

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Зэльвенскага раёна Луконіца, Зэльвенскі раён Катэгорыя:Луконіца (вёска) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў 1782 годзе Катэгорыя:1782 год у Беларусі