Помнік Францыску Скарыну — першы ў свеце манумент Францыску Скарыну, узведзены ў 1974 годзе ў Полацку на пл. Ф. Скарыны.

Скульптура гармануе з бліжэйшымі пабудовамі і з’яўляецца заканчэннем вуліцы Гогаля, якая плаўна ідзе ад чыгуначнага вакзала да гістарычнага цэнтра горада. Стваральнікамі помніка выступілі А. Заспіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў, архітэктар В. Марокін. Вышыня бронзавай фігуры — 5,5 м, а скульптуры з пастаментам — 12 м.

Гісторыя Помнік Ф. Скарыну ў Полацку планавалася паставіць яшчэ ў 1925 годзе. Месца для помніка было выбрана на Замкавай гары на беразе Дзвіны. Помнік планавалася зрабіць з бронзы і ўсталяваць на двух гранітных каменях вясной 1926 года. Аднак працы па падрыхтоўцы помніка зацягнуліся і ў выніку ён так і не быў пастаўленыФранцыск Скарына — пралетарскі першадрукар. Як у БССР святкавалі 400-годдзе беларускага друку .

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Полацка Катэгорыя:Помнікі Францыску Скарыну Катэгорыя:1974 год у Беларусі Катэгорыя:Творы Андрэя Заспіцкага Катэгорыя:Творы Аляксея Глебава Катэгорыя:Творы Ігара Глебава Катэгорыя:XX стагоддзе ў Полацку