Сант’яга Рамон-і-Кахаль (; , Петылья-дэ-Арагон — ) — іспанскі ўрач і гістолаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1909) і Парыжскай АН (1916).

Скончыў Сарагоскі ўніверсітэт (1873). З 1877 года прафесар Сарагоскага, з 1884 года — Валенсійскага, з 1887 года — Барселонскага, у 1892—1922 гг. — Мадрыдскага ўніверсітэта. Арганізатар і кіраўнік лабараторыі біялагічных даследаванняў Мадрыдскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па анатоміі і гісталогіі нервовай сістэмы. Адкрыў адросткі нервовых клетак — дэндрыты і неўрыты (аксоны), выканаў класічныя працы па вывучэнні мікраскапічнай сятчаткі вока, спіннога мозга, мазжачка і іншых аддзелаў галаўнога мозга. Прасачыў працэсы дэгенерацыі і рэгенерацыі нервовых валокнаў, эмбрыянальнага гістагенезу. Стварыў нейронную тэорыю будовы нервовай сістэмы. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1906) разам з Каміла Гольджы.

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Гістолагі