Будынак рэальнага вучылішча — гістарычны будынак у горадзе Магілёве. Знаходзіцца на рагу вуліц Піянерскай і Камсамольскай, галоўным фасадам арыентаваны ў бок Дняпра.

Гісторыя

Будынак з чырвонай цэглы ўзведзены ў 1885 годзе паводле праекта губернскага інжынера У. С. Міляноўскага на ахвяраванні жыхароў губерні для Магілёўскага Аляксандраўскага рэальнага вучылішча. Паводле іншых звестак, аўтарам праекта быў Іван Іванавіч ЛявіцкіБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 190 .

Для падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у галіне дашкольнага выхавання ў 1933 годзе па рашэнні ўрада БССР на базе дашкольнага аддзялення Магілёўскага педтэхнікума быў арганізаваны Магілёўскі дашкольны педагагічны тэхнікум. Новая навучальная ўстанова размясцілася ў былым будынку Аляксандраўскага рэальнага вучылішчаИстория колледжа .

Будынак вучылішча моцна пацярпеў у час баёў за горад у 1944 годзе: корпус быў літаральна зрашэчаны стрэламі, у сцяне, якая выходзіць да Дняпра, было 7 прабоін ад гармат. Фасад будынка патрабаваў поўнай рэканструкцыі. Для вяртання будынку даваеннага выгляду патрабаваліся каласальныя фінансавыя сродкі.

У другой палове 1960-х гадоў колькасць навучэнцаў Магілёўскага дашкольнага педагагічнага вучылішча, якое займала будынак, перавысіла 1000 чалавек, штогод вучылішча выпускала больш за 350 спецыялістаў. Адчуваўся востры недахоп навучальных аўдыторый. У 1966—1967 гадах над будынкам вучылішча былі надбудваныя 2 паверхі, зменены галоўны фасад. Таксама быў пабудаваны асобны спартыўны корпус, сіламі навучэнцаў было акультурана прылеглая да вучылішча тэрыторыі на плошчы Арджанікідзэ.

Цяпер будынку знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны каледж і вучэбны корпус № 4 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Першапачаткова будынак быў двухпавярховы з паўпадвальным паверхам. Існуюць звесткі, што з-за нізкай якасці цэглы, з якой нельга было ўзводзіць сцены па эліптычнай крывой ці па дузе акружнасці, будынак рэальнага вучылішча вельмі хутка прыйшоў у аварыйны станАРХІТЭКТУРА ТЭАТРАЎ .

У плане мае складаную форму: да галоўнага корпуса (выходзіць на пл. Арджанікідзэ) прылягаюць два крылы — кароткае па вул. Піянерскай і падоўжанае па вул. Карла Маркса, якія ўтвараюць трапецападобную форму плана. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная несапраўдным рызалітам. Па баках рызаліта знаходзіліся па две пілястры на вышыню двух паверхаў, на фасадах — прамавугольныя аконныя праёмы з простымі ліштвамі, на рызаліце — з сандрыкамі. Унутраная планіроўка калідорная: да аднабаковага калідора прылягаюць класныя пакоі.

У 1967 годзе надбудаваны 2 паверхі (цяпер чатырохпавярховы будынак), часткова зменены галоўны фасад, цалкам страціўшы дэкор.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Плошча Арджанікідзэ (Магілёў) Катэгорыя:Піянерская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Сацыяльна-гуманітарны каледж (Магілёў)