Назапа́швальнік на цвё́рдых магні́тных ды́сках, цвёрды дыск, жорсткі дыск, вінчэстар () — энерганезалежная, перазапісвальная камп’ютарная запамінальная прылада. З’яўляецца асноўным сродкам захоўвання даных практычна ва ўсіх сучасных камп’ютарах.

У адрозненне ад «гнуткага» дыску (дыскеты), інфармацыя ў НЦМД запісваецца на цвёрдыя (алюмініевыя або шкляныя) пласціны, пакрытыя пластом ферамагнітнага матэрыялу, часцей за ўсё двухвокісу хрому. У некаторых цвёрдых дысках выкарыстоўваецца адна пласціна, у іншых — некалькі на адной восі. Счытвальныя галоўкі ў рабочым рэжыме не дакранаюцца да паверхні пласцін, дзякуючы праслойцы струменя паветра, утваранага пры хуткім вярчэнні. Адлегласць паміж галоўкай і дыскам складае некалькі нанаметраў (у сучасных мадэлях 5—10 нм), а адсутнасць механічнага кантакту забяспечвае доўгі тэрмін службы прылады. Пры адсутнасці кручэння дыскаў, галоўкі знаходзяцца ў бяспечнай зоне, дзе выключаны іх няштатны кантакт з паверхняй дыскаў.

Цвёрды дыск складаецца з наступных асноўных вузлоў: корпус з трывалага сплава, уласна цвёрдыя дыскі (пласціны) з магнітным пакрыццём, блок галовак з прыладай пазіцыянавання, электрапрывад шпіндзеля і блок электронікі.

Спасылкі

Энцыклапедыя цвёрдых дыскаў 50 гадоў цвёрдым дыскам iXBT Праца цвёрдага дыска (відэа)

Катэгорыя:Запамінальныя прылады Катэгорыя:Цвёрдыя дыскі Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Вынаходніцтвы ЗША Катэгорыя:Вынаходніцтвы XX стагоддзя