Пояс Гулда () — група вельмі маладых масіўных зорак узростам 10—30 млн гадоў, якая фарміруе дыск дыяметрам 500—1000 пк, цэнтр якога знаходзіцца на адлегласці 150—250 пк ад Сонца ў кірунку да антыцэнтру галактыкі. Названы ў гонар Бенджаміна Гулда, які ўпершыню звярнуў у 1879 годзе ўвагу на тое, што яркія зоркі на небе ўтвараюць пояс, нахілены да плоскасці Млечнага Шляху.
Пояс утрымлівае яркія зоркі многіх сузор'яў, уключаючы ў парадку з захаду, а затым ва ўсходнім кірунку сузор'і: Цэфея, Яшчаркі, Персея, Арыёна, Вялікага Пса, Кармы, Ветразі, Кіля, Паўднёвага Крыжа, Цэнтаўра, Ваўка і Скарпіёна (уключаючы OB-асацыяцыю Скарпіёна-Цэнтаўра). Млечны шлях таксама праходзіць праз большасць гэтых сузор'яў з невялікім адхіленнем на паўднёвы ўсход. Гісторыя лакальнай міжзоркавага асяроддзя і лакальнага зоркаўтварэння на адлегласці да некалькіх сот парсек і за перыяд у некалькі дзясяткаў мільёнаў гадоў амаль цалкам вызначаецца поясам Гулда.
Паходжанне і фарміраванне Ёсць некалькі тэорый пра паходжанне пояса Гулда. Адна сцвярджае, што пояс Гулда сфарміраваўся ў выніку ўдарнай хвалі, якая ўзнікла 50—60 мільёнаў гадоў назад з-за сутыкнення малекулярнага воблака з галактычным дыскам, цэнтр якой знаходзіцца ў сузор'і Персея. Таксама існуе тэорыя, якая сцвярджае, што ўдарная хваля пачала пашырацца і гравітацыйна дэстабілізавала некалькі малекулярных аблокаў, у якіх пачаўся працэс інтэнсіўнага зоркаўтварэння. Лічыцца, што да пашырэння пояса Гулда датычныя адзін ці некалькі выбухаў звышновых, у выніку якіх 10 мільёнаў гадоў назад утварыўся Мясцовы пузыр, у якім наша Сонца знаходзіцца ў наш час.
У канцы 2000-х гадоў з'явілася тэорыя, якая сцвярджае, што пояс Гулда ўтварыўся каля 30 мільёнаў гадоў назад, калі згустак цёмнай матэрыі сутыкнуўся з малекулярным воблакам у нашым рэгіёне. Існуе таксама доказ існавання падобных паясоў у іншых галактыках"Orion's dark secret: Violence shaped the night sky", New Scientist, 21 Nov. 2009, pp. 42–5..
Гл. таксама Мясцовы пузыр Мясцовае міжзоркавае воблака Рукаў Арыёна Рукаў Персея Цудоўная сямёрка
Спасылкі
Даследаванне Пояса Гулда Схема Пояса Гулда Эвалюцыя Пояса Гулда
Катэгорыя:Млечны Шлях Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1879 годзе Катэгорыя:Рассеяныя скопішчы