Масалянская сядзіба — сядзіба Біспінгаў у в. Масаляны (Бераставіцкі раён), помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX ст. Меў рысы стыляў ампір і несапраўднай готыкі. Пасля значнай перабудовы ў 1970-я гады сядзібны дом страціў гістарычны выгляд.

Архітэктура

Мураваны аднапавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане, быў пастаўлены на высокі цокаль. Цэнтральная частка, накрытая вальмавым дахам, была вылучана чатырохкалоннай паўратондай, якая заканчвалася квадратным у плане бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Бакавыя крылы палаца на галоўным фасадзе афармлялі слупавыя галерэі. Прамавугольныя і спічастыя вокны цэнтральнай часткі і бакавых крылаў былі аздоблены абрамленнямі з сандрыкамі і архівольтамі.

Палац вядомы паводле малюнку Н. Орды 1860—1870-х гадоў, калі належаў Біспінгам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі ампір Катэгорыя:Біспінгі Катэгорыя:Масаляны