Эрнст Борыс Чэйн (; , Берлін — ) — англійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1949).
Скончыў Берлінскі ўніверсітэт (1930). З 1935 года ў Оксфардскім універсітэце, з 1948 года дырэктар Міжнароднага цэнтра хімічнай мікрабіялогіі (Рым). З 1961 года ў Лонданскім універсітэце (прафесар біяхіміі). Навуковыя працы па вывучэнні мікробных антыбактэрыяльных рэчываў, механізмах уздзеяння інсуліну. Вылучыў чысты пеніцылін і вызначыў яго хімічную будову ў 1939 годзе. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1945) (з А. Флемінгам і Х. У. Флоры)
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі