Аляксандр Бацішчаў (нар. , Рубіжнэ, Луганская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Славія» з Мазыра.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў юнацкай камандзе алчэўскай «Сталі», а ў 16 гадоў перабраўся ў Луганск, стаўшы іграком мясцовай «Зары». У дэбютным сезоне 2009/10 у дублі «Зары» згуляў 29 матчаў, большасць з якіх — без замен, стаў капітанам моладзевага складу луганчан. У міжсезонне прыцягваўся да трэніровак у асноўным складзе, але неўзабаве адправіўся ў стан данецкага «Шахцёра», дзе правёў некалькі таварыскіх матчаў за дубль «гарнякоў». Сезон 2010/2011 правёў у Данецку на правах арэнды. З гарнякамі станавіўся пераможцам моладзевага першынства Украіны.
Улетку 2011 года вярнуўся ў «Зару». Пачынаў сезон у дублі, але ў канцы года згуляў тры матчы ў Прэм’ер-лізе. Дэбют адбыўся 20 лістапада таго ж года ў гульні супраць «Металіста». Бацішчаў адгуляў без замены ўсе 90 хвілін матча і зарабіў жоўтую картку. З наступнага года гуляў толькі ў дублі.
У 2013 годзе быў аддадзены ў арэнду спачатку ў «Сумы», а потым — у алчэўскую «Сталь».
У ліпені 2014 разам з суайчыннікам Аляксандрам Волкавым стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У складзе бабруйскага клуба замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі, у сезоне 2015 заставаўся асноўным апорным паўабаронцам «шыннікаў».
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт», але не падышоў гэтаму клубу. Неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт. У складзе сталічнага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2017 года праходзіў прагляд у данецкім «Алімпіку», аднак кіраўніцтва ўкраінскага клуба адмовілася ад трансфера іграка, і той застаўся ў «Крумкачах». Прапусціўшы першыя матчы сезона 2017, пасля з’яўляння на полі Бацішчаў забіваў у трох матчах запар. У чэрвені 2017 года адправіўся на прагляд у «Актабэ», аднак у выніку вярнуўся ў Мінск.
У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі» і неўзабаве стаў іграком «Гомеля». У гомельскай камандзе замацаваўся ў цэнтры паўабароны. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта і неўзабаве перайшоў у мінскае «Тарпеда». Быў адным з асноўных паўабаронцаў мінчан.
У ліпені 2019 года разарваў пагадненне з «Тарпеда» і далучыўся да магілёўскага «Дняпра». У складзе магілёўскай каманды таксама замацаваўся ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года вярнуўся ў «Гомель». У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу, а па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб.
У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Ардабасы» з Шымкента. У студзені 2023 года зноў апынуўся ў Беларусі, далучыўшыся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2024 года перайшоў у мазырскую «Славію».
Дасягненні Уладальнік Кубка Казахстана: 2022 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Алчэўск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр