Пётр Ада́мавіч Ляві́цкі (, вёска Лазовае,  — ) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1935).

З 1925 года на савецкай рабоце ў Асіповіцкім раёне. У 1928—1931 гадах служыў у дывізіі асобага прызначэння імя Дзяржынскага пры калегіі АДПУ.

З 1936 года дырэктар Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума.

З 1939 года загадчык аддзела, другі сакратар Мінскага, са студзеня 1941 года 1-ы сакратар Палескага абкомаў КП(б)Б.

У пачатку Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху на Палессі. З кастрычніка 1941 года сакратар Алтайскага крайкама УКП(б). З лістапада 1942 года у апараце ЦК УКП(б). Са жніўня 1943 года — 1-ы сакратар Палескага абкама КП(б)Б, адначасова член ваеннага савета 61-й арміі.

У 1944—1947 гадах 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 1947 года — начальнік Баранавіцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР.

З 1956 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР.

З 1959 года — намеснік старшыні, старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

У 1964—1966 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР.

Узнагароды ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медалі.

Літаратура

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР