Чарнаводка, Альхоўка, Вабіч, Левы Вабіч — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Вабіч.
Даўжыня ракі 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 83 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца за 0,8 км на поўнач ад вёскі Палыкавічы, вусце каля вёскі Ступляны. У вярхоўі працякае праз возера Безыменнае. Рэчышча на працягу 8,6 км (ад вёскі Рамшына да вусця) каналізаванае. Паўночней вёскі Бабчына на рацэ створана сажалка. Асноўны прыток — Чорны ручай (леваруч). Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друці