Хто смяецца апошнім — сатырычная камедыя Кандрата Крапівы. Апублікавана і пастаўлена Купалаўскім тэатрам у 1939 годзе. У 1955 годзе па сцэнарыі Кандрата Крапівы зняты і аднайменны кінафільм.

Сюжэт

У цэнтры сюжэта прайдзісветы і падхалімы, якія пракраліся ў навуковыя ўстановы.

Акцёры

Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч Ганна Паўлаўна — Вера Пола Чарнавус Аляксандр Пятровіч — Арнольд Памазан Туляга Мікіта Сымонавіч — Глеб ГлебаўДзяржаўная прэмія СССР 1941 года, Сяргей Бульчык Левановіч Вера Зёлкін — Генадзь Гарбук, Барыс Платонаў Зіна Зёлкіна — Зінаіда Браварская, Стэфанія Станюта Цёця Каця — Лідзія Ржэцкая, Марыя Зінкевіч Нічыпар — Генрых Грыгоніс

Узнагароды

Глеб Глебаў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1941 года за выкананне ролі Тулягі.

Пастаноўкі іншых тэатраў

У 1954 годзе Віктар Галаўчынер паставіў «Хто смяецца апошнім» у Ташкенцкім рускім тэатры.

П’еса таксама была пастаўлена Баранавіцкім абласным драматычным тэатрам, Мінскім абласным драматычным тэатрам (рэжысёр Уладзімір Савiцкi, спектакль прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2013 годзе пад назвай «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім»), Браслаўскім народным тэатрам (у 1967 дыплом рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва), Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа ў 2018 годзе.

Пераклады на іншыя мовы

Галіна Васілеўна Вігурская пераклала камедыю на ўкраінскую мову.

Аліс Вагнер пераклала камедыю на нямецкую мову («Das Mammutschwein», выд. Геншэль, 1954).

Спасылкі

Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:П’есы Кандрата Крапівы Катэгорыя:Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы