О́рдэн Геро́яў Нябе́снай Со́тні () — дзяржаўная ўзнагарода Украіны для адзначэння асоб «за грамадзянскую мужнасць, патрыятызм, адстойванне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадскую дзейнасць ва Украіне, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу, выяўленыя пад час Рэвалюцыі годнасці (лістапад 2013 года — люты 2014 года), іншых падзей, звязаных з абаронай незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Апісанне Знак ордэна вырабляецца са серабра і мае форму прамога раўнабаковага крыжа з аднолькавымі асновамі на яго канцах (крыж-патэнт). Крыж пакрыты паўпразрыстай блакітнай эмаллю, са срэбнай аблямоўкай па перыметру. У цэнтры крыжа — выява нябёснага воіна ў даспехах з мячом і шчытом. Усе выявы рэльефныя. На адваротным баку ордэна размешчаны надпіс рэльефнымі літарамі «СВОБОДА ТА ГІДНІСТЬ» і выгравіраваны нумар знаку.

Памер крыжа паміж супрацьлеглымі канцамі — 36 мм. З дапамогай кальца з вушкам ордэн злучаецца з прамавугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай блакітнага колеру з жоўтай паласой пасярэдзіне. Шырыня стужкі — 28 мм, шырына паласы — 3 мм. Памеры калодкі: вышыня — 45 мм, шырыня — 28 мм.

Планка крыжа ордэна Герояў Нябеснай Сотні ўяўляе сабой прамавугольную металёвую пластынку, абцягнутую тканінай, як на калодцы ордэна. Памер планкі: вышыня — 12 мм, шырыня — 24 мм.

Узнагароджанне Ордэн зацверджаны законам Вярхоўнай Рады Украіны 1 ліпеня 2014 года. Статут і выгляд ордэна зацверджаны ўказам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі 3 лістапада 2014 года.

Адзінае пакуль узнагароджанне ордэнам адбылося 27 лістапада 2014 года. Усе асобы былі ўзнагароджаны пасмяротна. Міхаіл ЖызнеўскіПрезидент нагородив орденами Героїв Небесної Сотні трьох іноземців, які загинули під час Революції Гідності // Офіційне інтернет-представництво Президента України — Давід Кіпіяні — Зураб Хурція —

Крыніцы

Спасылкі Закон України № 1549-III «Про державні нагороди України» Указ Президента України №844/2014. Про орден Героїв Небесної Сотні

Катэгорыя:Ордэны Украіны Катэгорыя:Еўрамайдан