Будынак былой земскай управы — будынак у г. Мсціслаў, размешчаны па адрасе вул. Леніна, 28. Помнік архітэктуры неакласіцызму. Узведзены ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Цяпер у будынку размешчана навучальная ўстанова.

Архітэктура Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак з высокім паўпадвалам, двухсхільным вальмавым дахам. Бакавы вугал зрэзаны і завершаны шчытападобным атыкам. Фасады падзеленыя карнізам на два паверхі, расчлянёныя лапаткамі, аконнымі праёмамі — высокімі прамавугольнымі на першым паверсе і лучковага абрысу з складанымі ліштвамі на другім. Сцены завершаныя развітым карнізам з сухарыкамі. На другім паверсе балконы з чыгуннымі агароджамі. Калідорная сістэма планіроўкі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мсціслава Катэгорыя:Славутасці Мсціслава Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм